Памер Нацыянальнай літаратурнай прэміі сёлета павялічаны ў тры разы

© PixabayКнігі, архіўнае фота
Кнігі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У пятніцу журы абярэ пераможцаў, але іх імёны будуць названы на Дні пісьменства ў Іванаве.

МІНСК, 24 жні — Sputnik. Грашовыя выплаты за Нацыянальную літаратурную прэмію былі павялічаны, паведаміла ў пятніцу першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах.

На Дні пісьменства можна ўбачыць, як друкуюць кнігі - Sputnik Беларусь
Дзень пісьменства ў Іванаве: горад гатовы на 90%

Пераможцы намінацый атрымаюць па 100 базавых велічынь. А уладальнік звання дэбютанта — 50 базавых. Раней аўтарам выплачвалі па 30 і 15 базавых велічынь адпаведна.

На суісканне Нацыянальнай літаратурнай прэміі было пададзена 59 твораў, да ўдзелу была адабрана 51 праца.

Сёння журы абярэ пераможцаў, аднак іх імёны захаваюць у сакрэце да 2 верасня. Пераможцаў абвесцяць у Іванаве на святкаванні Дня беларускага пісьменства.

Большая частка конкурсных работ у гэтым годзе напісана на беларускай мове.

"Традыцыйна больш за ўсё пададзена заявак у паэтычнай намінацыі. Менш за ўсё — у драматургіі — 3 працы", — сказала Стэльмах.

"У дзіцячай літаратуры — сур'ёзная канкурэнцыя. Прадстаўлены такія аўтары, як Генадзь Аўласенка, Мікалай Бусько, Алег Ждан, на гэтым спіс не заканчваецца", — сказала Стэльмах.

Дзень беларускага пісьменства пройдзе 1 і 2 верасня ў Іванава Брэсцкай вобласці. Свята праводзіцца ў 25-ы раз. У гэтым годзе яно прысвечаны тэме малой радзімы.

Стужка навiн
0