17:08 18 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.18
Галівудскі акцёр Генры Кавіл

Генры Кавіл выканае галоўную ролю ў серыяле "Вядзьмак"

© AFP 2018 / JUSTIN TALLIS
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
12 0 0

Англійскі акцёр сыграе ключавую ролю ў серыяле, які быў зняты па матывах папулярнай сагі Анджэя Сапкоўскага.

МІНСК, 5 вер — Sputnik. Галівудскі акцёр Генры Кавіл пацвердзіў удзел у тэлесерыяле "Вядзьмак" кампаніі Netflix — ён там выканае галоўную ролю.

Пра жаданне экранізаваць кніжную серыю "Вядзьмак" студыя заяўляла некалькі гадоў таму, аднак падрабязнасцяў новага праекту вядома не было. Нарэшце, вырашылася адна з галоўных інтрыг — стала вядома імя выканаўцы галоўнай ролі.

У сваім Instagram акцёр Генры Кавіл пакінуў пост-зварот да фанатаў: пажартаваў, што цяпер лісты можна адпраўляць на імя Геральта, у даліну Каэр Морхен. Таксама ён дадаў, што не варта чакаць хуткага адказу, бо ён змагаецца з монстрамі.

Выканаўчы прадзюсар серыяла "Вядзьмак" пацвердзіла паведамленне аб тым, што Кавіл стане галоўнай зоркай серыяла.

"Я так усхваляваная і вітаю Генры Кавіла ў сям'і Ведзьмака", — напісала Ларэн Хісрыч.

​Адзначаецца, што Кавіл не раз заяўляў пра сваё жаданне сыграць знакамітага Геральта ў экранізацыі папулярнай фэнтэзі-сагі. Англічанін з'яўляецца прыхільнікам кніжнай серыі і заўзятым фанатам аднайменнай гульні. Магчыма, гэта і паўплывала на меркаванне прадзюсараў серыяла.

"Вядзьмак" — цыкл кніг пісьменніка Анджэя Сапкоўскага. Камп'ютарная гульня па матывах твора выйшла ў свет у 2007 годзе. Кампанія Netflix абвясціла запуск серыяла ў 2017 годзе. Некаторыя серыі здыме рэжысёр нашумелай сагі "Гульня тронаў" — Алік Сахараў.

Генры Кавіл — англійскі акцёр, які стаў вядомым дзякуючы ролі Супермэна ў такіх фільмах як: "Ліга справядлівасці" і "Бэтмен супраць Супермэна".

Тэги:
"Вядзьмак" (серыял), Netflix, Генры Кавіл

Галоўныя тэмы