05:52 14 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.20
Японскі пісьменнік Харукі Муракамі

Муракамі не будзе змагацца за альтэрнатыўную Нобелеўскую прэмію

© REUTERS / Scanpix Denmark/Henning Bagger
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
10 0 0

Новая акадэмія Швецыі шкадуе аб адмове Муракамі ад намінацыі, але паважае рашэнне пісьменніка.

МІНСК, 17 вер — Sputnik. Вядомы японскі пісьменнік Харукі Муракамі адмовіўся ад намінацыі на альтэрнатыўную Нобелеўскую прэмію па літаратуры, паведаміла ў Facebook Новая акадэмія Швецыі, якая заснавала новую прэмію.

Стала вядома, што пісьменнік адправіў акадэміі электронны ліст, у якім папрасіў прыбраць сваё імя са спісу намінантаў на прэмію. Муракамі адзначыў, што жадае засяродзіцца на сваёй пісьменніцкай творчасці.

Ён пажадаў Новай акадэміі Швецыі поспеху і выказаў ёй сваю ўдзячнасць за вылучэнне яго кандыдатуры.

У паведамленні акадэміі гаворыцца, што яна шкадуе аб адмове Муракамі, аднак паважае яго рашэнне.

Спіс намінантаў на літаратурную прэмію быў складзены шляхам галасавання, у якім прынялі ўдзел больш за 32 тысячы чалавек. Муракамі стаў адным з чатырох намінантаў. Таксама кандыдатамі сталі канадская пісьменніца Кім Цьюі, англійскі пісьменнік-фантаст Ніл Гейман і французская пісьменніца Марыз Кондэ.

Ініцыятыва ўручаць літаратурную прэмію кожны год паўстала пасля таго, як Шведская акадэмія на фоне крызісу з-за сексуальных дамаганняў паведаміла, што вырашыла перанесці на наступны год прысуджэнне Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2018-ы. Яна мае намер уручыць гэтую ўзнагароду разам з узнагароджаннем лаўрэатаў за 2019 год.

Тэги:
Нобелеўская прэмія, Харукі Муракамі

Галоўныя тэмы