06:39 14 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.20
Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў Тэатральны куфар. БДУ-2016

Фестываль студэнцкіх тэатраў стартуе ў Мінску

© Sputnik / Виктор Толочко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
17 0 0

"Тэатральны куфар" праходзіць у Беларускім дзяржаўным універсітэце ўжо ў 15-ы раз.

МІНСК, 17 вер — Sputnik. Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар" адкрываецца ў панядзелак у Мінску, паведамілі Sputnik у прэс-службе Белдзяржуніверсітэта.

Пастаноўкі студэнцкіх тэатраў будуць паказваць у Мінску з 20 да 27 верасня, а афіцыйна "Тэатральны куфар" гэтага года стартуе ўжо ў панядзелак: першым мерапрыемствам фестывалю стане юбілейная фотавыстава.

Пятнаццаты фестываль студэнцкіх тэатраў збярэ ў Мінску 250 маладых тэатраў з 12 краін свету: Беларусі, Вялікабрытаніі, Грузіі, Ізраіля, Ірана, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Сербіі, Узбекістана і Харватыі.

Усяго ў рамках фестывалю запланаваны паказ 22 пастановак, лепшыя назавуць гледачы — яны будуць галасаваць пасля праглядаў. Менавіта "народнае" галасаванне і вызначыць пераможцаў "Куфара-2018".

У праграме гэтага года — пастаноўкі па творах Уладзіміра Караткевіча, Яўгена Замяціна, Уільяма Шэкспіра, Святланы Алексіевіч, Франца Кафкі, Антона Чэхава, Сэмюэла Бэкета і іншых аўтараў.

"Тэатральны куфар" праходзіць у БДУ з 2004 года пад эгідай Міжнароднай асацыяцыі ўніверсітэцкіх тэатраў. За 15 гадоў гісторыі фестывалю ў ім прынялі ўдзел больш за паўтары сотні тэатраў з 65 краін свету.

Тэги:
"Тэатральны куфар", Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы