Выстава "беларускага Сальвадора Далі" адкрылася ў Віцебску

© Sputnik / Павел ВурЭкспазіцыю размясцілі на адной з цэнтральных вуліц Віцебска
Экспазіцыю размясцілі на адной з цэнтральных вуліц Віцебска - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Некаторыя гледачы прызналіся, што хацелі б выкрасці якія-небудзь рэпрадукцыі, ды сумленне не дазваляе.

ВІЦЕБСК, 21 вер — Sputnik. Экспазіцыя, на якой прадстаўлены работы Георгія Скрыпнічэнкі, размясцілася на адной з цэнтральных вуліц прама пад адкрытым небам, каб як мага больш аматараў жывапісу змаглі азнаёміцца з ёю.

© Sputnik / Павел ВурВыстава "Мастак і горад" пройдзе ў Віцебску з 20 верасня па 6 лістапада
Выставка Художник и город пройдет в Витебске с 20 сентября по 6 ноября - Sputnik Беларусь
Выстава "Мастак і горад" пройдзе ў Віцебску з 20 верасня па 6 лістапада

Выстава рэпрадукцый сюррэаліста, якога называюць беларускім Сальвадорам Далі, стартавала ў рамках праекта "Мастак і горад", які дзейнічае ўжо сем гадоў. На працягу гэтага часу штогод у Мінску ладзяцца выставы розных жывапісцаў пад адкрытым небам.

© Sputnik / Павел ВурІрына прыехала з Оршы па працы і прыйшла спецыяльна на выставу, убачыўшы рэпартаж пра яе па тэлебачанні
Ирина приехала из Орши по работе и пришла специально на выставку, увидев репортаж о ней по телевидению - Sputnik Беларусь
Ірына прыехала з Оршы па працы і прыйшла спецыяльна на выставу, убачыўшы рэпартаж пра яе па тэлебачанні

"Асноўная мэта праекта заключаецца ў тым, каб распавесці людзям пра найбольш яркіх прадстаўнікоў беларускага жывапісу, і тое, што "Мастак і горад" упершыню выехаў за межы Мінска, на мой погляд, выдатна, паколькі павялічвае геаграфію нашага мерапрыемства і дазваляе пазнаёміцца з ім большаму колькасці людзей", — распавёў дырэктар Нацыянальнага цэнтра сучаснага мастацтва Сяргей Крыштаповіч.

© Sputnik / Павел ВурРух па вуліцы, дзе праходзіць выстава, ажыўлены, але не ўсе спыняюцца
Движение по улице, где проходит выставка, оживленное, но не все останавливаются - Sputnik Беларусь
Рух па вуліцы, дзе праходзіць выстава, ажыўлены, але не ўсе спыняюцца

Экспазіцыя зацікавіла жыхароў і гасцей горада. Як расказала карэспандэнту Sputnik Ірына, якая прыехала з Оршы "па працы", яна спецыяльна прыйшла паглядзець працы мастака, пасля таго, як убачыла рэпартаж пра выставу па тэлевізары.

Афіцыйна экспазіцыю адкрылі ў Віцебску 20 верасня, але працы Георгія Скрыпнічэнкі былі выстаўленыя на вуліцы раней, і жыхары горада маглі з імі азнаёміцца да адкрыцця.

© Sputnik / Павел ВурРаботы мастака патрабуюць таго, каб іх не проста глядзелі, а разгадвалі
Работы художника требуют того, чтобы их не просто смотрели, а разгадывали - Sputnik Беларусь
Работы мастака патрабуюць таго, каб іх не проста глядзелі, а разгадвалі

"Я тут кожны дзень праходжу. У мяне нават ёсць любімая карціна, дзе жанчына з быкамі ў галаве. І яна прыгожая, і быкі ў тэму, таму што ніхто не можа ведаць, што адбываецца ў жанчын на галаве, якія быкі там водзяцца", — падзяліўся сваімі перажываннямі ад убачанага мінак, які не пажадаў назвацца.

© Sputnik / Павел ВурКартина Георгия Скрипниченко "Причудливая Европа"
Картина Георгия Скрипниченко Причудливая Европа - Sputnik Беларусь
Картина Георгия Скрипниченко "Причудливая Европа"
Па словах мужчыны, ён хацеў бы скрасці гэтую рэпрадукцыю, але не можа, бо яна надта вялікая, ды і сумленне не дазваляе.

Георгій Скрыпнічэнка вядомы тым, што не тлумачыць сэнс, які ўкладвае ў свае карціны, а дае гледачам магчымасць самім яго разгадаць. Таму да 6 лістапада жыхары Віцебска змогуць самастойна зразумець, што хацеў сказаць сваімі палотнамі вядомы беларускі мастак.

Стужка навiн
0