00:20 13 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.20
Адам Глобус адзначыў юбілей

Гэты мужчына – проста сэкс: Адам Глобус адзначыў юбілей

© Sputnik Алеся Шаршнёва
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
3640

Літаратар зладзіў распусную выставу аднаго дня ў галерэі сучаснага мастацтва "Ў".

МІНСК, 30 вер — Sputnik. Пісьменнік, аўтар больш за 20 кніг і мноства карцін, выдавец і ўвогуле знакавая фігура беларускай культуры Адам Глобус напярэдадні адзначыў сваё 60-годдзе. Разам з аматарамі яго творчасці на мерапрыемстве пабываў і Sputnik.

Выстава да 60-годдзя Адама Глобуса
© Sputnik Алеся Шаршнёва
Выстава да 60-годдзя Адама Глобуса

Як заўсёды эпатажны і неабмежавана творчы Глобус запрасіў гасцей і сяброў на "распусную" выставу. Сябры і госці свята сабраліся ў галерэі сучаснага мастацтва "Ў", каб павіншаваць аўтара і атрымаць асалоду ад мастацтва пра каханне, якім была прасякнута паветра.

Выстава да 60-годдзя Адама Глобуса
© Sputnik Алеся Шаршнёва
Выстава да 60-годдзя Адама Глобуса

Сярод знакамітых наведвальнікаў — беларускі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч, мастак і дызайнер Уладзімір Цэслер, пісьменніца Людміла Рублеўская і бізнэсовец Павел Данейка. Былі і проста тыя, хто завітаў атрымаць атрымаць асалоду ад распуснага мастацтва.

Многа добрых слоў гучала ў адрас юбіляра, але сапраўдным дэвізам вечара стала віншаванне дырэктаркі і куратаркі галерэі Валянціны Кісялёвай, якая нагадала прысутным, што ў свае 60 "гэты мужчына — проста сэкс".

"Лепш займацца каханнем, чым вайной — пра гэта мая сённяшняя выстава", — падтрымаў віншаванне сам Глобус.

Ён падзякаваў галерэі за тое, што атрымалася выставіць тое мастацтва, якое лічыць мастацтвам ён сам, а не хтосьці іншы.

Выстава да 60-годдзя Адама Глобуса
© Sputnik Алеся Шаршнёва
Выстава да 60-годдзя Адама Глобуса

Акрамя самога юбіляра цвіком праграмы стала карціна "Адам і Ева", на якой паказаны іх апошні дзень у раю. Яе прадалі з аўкцыёна за 155 беларускіх рублёў.

Карціна Адам і Ева
© Sputnik Алеся Шаршнёва
Карціна "Адам і Ева"

Смелае і гучнае выяўленчае мастацтва на выставе суправаджалася апавяданнямі і вершамі Адама Глобуса, якія ў атачэнні карцін сталі яшчэ больш сімвалічнымі і пажадлівымі.

Тэги:
Галерэя Ў, Адам Глобус, Беларусь

Галоўныя тэмы