МІНСК, 3 кас — Sputnik. Мемарыяльны знак у гонар беларускага песняра Янкі Купалы напярэдадні з'явіўся у фінскім горадзе Іматра, паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Фінляндыі.
Аўстарства знака належыць вядомаму беларускаму скульптару Паўлу Вайніцкаму.
Іматра — горад, які стаў адной з кропак падарожжа Янкі Купалы ў чэрвені 1910 года. Разам з дзеячамі беларускага нацыянальнага адраджэння Браніславам Эпімах-Шыпілам і Антонам Грыневічам народны паэт Беларусі здейсніў падарожжа па маршруце Санкт-Пецярбург — Тэрыёкі — Выбарг — Іматра. Нахніўшыся вадаспадам на рацэ Вуокса, Купала нават напісаў верш "Над Іматрай", якія пазней быў надрукаваны ў "Нашай Ніве", а таксама ўвайшоў у паэтычны зборнік "Шляхам жыцця". У 2010 годзе верш пераклалі на фінскую мову.
У вершы паэт апісвае прыгажосць фінскай прыроды і разважае над сваім жыццём.
Стаіш і глядзіш на бунтоўныя воды,
I сэрца лялеецца ў сцішнай жальбе,
Ўсё слухаеш нема, як стогнуць нягодай
Ды як бы ўсё клічуць цябе…
Пасля цэрымоніі адкрыцця помніка ў будынку Зімовага саду мэрыі горада адкрылася выстава "Над Іматрай" з фондаў Купалаўскага музея, якая знаёміць з жыццём і творчасцю песняра.