Кніга з ілюстрацыямі беларускі ўвайшла ў шорт-ліст карэйскай прэміі

© PexelsНовыя кнігі, архіўнае фота
Новыя кнігі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кацярына Дубовік неаднаразова станавілася переможцай беларускіх і замежных конкурсаў.

МІНСК, 18 кас - Sputnik. Ілюстрацыі беларускай мастачкі Кацярыны Дубовік увайшлі ў шорт-ліст прэстыжнай прэміі "Nami Concours 2019", паведаміла аўтарка малюнкаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Кніга Джэймса Бары "Пітэр Пэн" у беларускамоўным перакладзе Уладзіміра Лянкевіча выйшла ў серыі "Каляровы ровар" Саюза беларускіх пісьменнікаў.

© Sputnik / Саюз беларускіх пісьменнікаўАдна з ілюстрацый да кнігі Пітэр Пэн, выкананых Кацярынай Дубовік
Кніга з ілюстрацыямі беларускі ўвайшла ў шорт-ліст карэйскай прэміі - Sputnik Беларусь
Адна з ілюстрацый да кнігі Пітэр Пэн, выкананых Кацярынай Дубовік

Конкурс ілюстрацыі "Nami Concours" праводзіцца ў Южнай Карэі кожныя два гады, у ім могуць удзельнічаць розныя ілюстрацыі без пэўнай тэматыкі. Галоўнае патрабаванне да ўдзельнікаў – каб малюнкі адносіліся да агульнай гісторыі.

Пераможца атрымае гран-пры ў 10 тысяч долараў, таксама прадугледжаны прызы для лепшых работ – дзве ўзнагароды па 5 тысяч долараў і пяць – па дзве тысячы долараў.

Цырымонія ўзнагароджання і адмысловая выстава малюнкаў пройдзе ў гэтым годзе на востраве Намі ў Южнай Карэі.

Беларуская мастачка Кацярына Дубовік скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў і зараз жыве ў Амстэрдаме. У 2015 годзе на Нацыянальным конкурсе "Мастацтва кнігі" атрымала званне лепшага ілюстратара ў персанальнай намінацыі "Майстэрства" за афармленне "Шахматнай навэлы" Стэфана Цвэйга. У 2016 годзе стала лаўрэаткай прэміі Цёткі за найлепшае афармленне беларускай кнігі для дзяцей і падлеткаў - "Сем ружаў" Надзеі Ясмінскай. У верасні таго ж года перамагла ў конкурсе афармлення казкі шведскай дзіцячай пісьменніцы Э. Сусы "Снежны чалавек у Мінску" ў перакладзе на беларускую мову Дзмітрыя Плакса.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0