18:38 16 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
Глядацкая зала кінатэатра Цэнтральны

Здыміце гэта зараз жа? Скандал вакол Нацыянальнага конкурсу фестываля

© Sputnik / Елена Васильева
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад": самае цікавае (13)
3020

Пасля абвяшчэння інфармацыі аб тым, што дырэкцыю кінафестываля "Лістапад" пазбавілі права голасу ў адборы карцін для Нацыянальнага конкурсу, адзін з рэжысёраў адклікала ад удзелу свой фільм.

Дырэкцыю кінафестываля "Лістапад" адхілілі ад удзелу ў адборы карцін, якія будуць прадстаўляць беларускае кіно ў Нацыянальным конкурсе кінафестываля. У камісію, якая будзе прымаць канчатковае рашэнне аб тым, ці варты фільм паказу ў рамках фестываля, увойдзе менш крытыкаў і кіназнаўцаў і больш прадстаўнікоў Міністэрства культуры.

Што адбываецца вакол Нацыянальнага конкурсу "Лістапад" і ці не ператворыцца кінафестываль у "Еўрабачанне" з яго незразумелай гледачу сістэмай адбору ўдзельнікаў, паспрабаваў высветліць Sputnik.

"Заўтра вас не пакажуць"

Дырэкцыю ўсё ж не пазбавілі права рэкамендацыйнага голаса, і намеснік міністра культуры Ірына Дрыга запэўніла, што іх пажаданні ўлічылі.

Мінкульт і зусім бачыць у сітуацыі, якая склалася, спробу не павялічыць напружанне вакол "Лістапада", а зняць яго. Не паменьшыць склад камісіі, якая прымае рашэнне, а пашырыць за кошт і філосафаў, і сацыёлагаў, і кіназнаўцаў. Аднак у камісіі цяпер значна больш прадстаўнікоў дзяржаўных структур, чым было раней.

Дырэкцыя кінафестываля сітуацыю не каментуе, ад разгорнутых каментароў адмаўляецца і сам Мінкульт, спасылаючыся на тое, што ўся неабходная інфармацыя была агучана на прэс-канферэнцыі.

Але цішыні вакол фестываля ўсё роўна няма, тэму працягваюць абмяркоўваць у сацсетках, даходзяць і да рашучых дзеянняў. Адзін з рэжысёраў - Ева-Кацярына Махава - ужо адклікала сваю карціну "Перазімаваць" ад удзелу ў конкурсе.

"Мы папрасілі дырэкцыю "Лістапада" зняць наш фільм з конкурсу, таму што мы за свабоду ад цэнзуры Мінкульта і не жадаем удзельнічаць у конкурсе, дзе пагрэбавалі правамі і свабодай творчасці", - распавяла рэжысёр карціны "Перазімаваць" Ева-Кацярына Махава.

Яе карціна распавядае пра састарэлых адзінокіх беларусаў, якія на зіму з'язджаюць у дом сезоннага пражывання ў вёску Вілейскага раёна. Фільм ствараўся без пабочнага фінансавання.

Перш рэжысёр працавала на студыі "Летапіс" пры "Беларусьфільме", аднак там, па яе словах, сутыкнулася з цэнзурай з боку Мінкульта - тэмы пачалі адхіляць.

"Кантракт са мной падоўжаны не быў. Зносіны перарваліся з усімі. Хоць за дзевяць гадоў працы ў мяне былі добрыя адносіны са многімі. Ці мне так здавалася. Я разумею, што ў нас жыць цяжка, але можна заставацца чалавекам у любых абставінах", - напісала рэжысёр на сваёй старонцы ў Facebook.

Рэжысёр Улада Сянькова таксама пракаментавала сваё стаўленне да сітуацыі. Яна адзначыла, што сама на конкурс у гэтым годзе не падавалася.

"Я не магу прымусіць усіх адэкватных фільммэйкераў байкатаваць і не падавацца на фестываль. Але для сябе я выбар зрабіла. Хай самі сябе адбіраюць, самі сябе ацэньваюць, самі сабе дораць прызы. Калі-небудзь гэта ўсё скончыцца. А пакуль я буду глядзець на прыклад Кыргызстана і радавацца іх поспехам і адэкватнай палітыцы Мінкульта", - сказала Сянькова.

Але яна адзначыла, што не стане асуджаць калегаў, якія не здымуць свае карціны з-за непрымання новых правілаў.

"Я разумею, як гэта ўсё складана ў нашай краіне. Калі вось ён, той жаданы скрынінг. Бо мы ўсе разумеем, што кіно без гледача - нерэалізаваны прадукт. Але, калі на секундачку ўявіць, што свае фільмы здымуць з паказаў усе... вось гэта быў бы ўчынак. І рэзананс. І не толькі ў Беларусі. Бо сёння вы знялі пра зайчыкаў, якія скачуць па траве ў галоўнай ролі з якім-небудзь Васільевым, танцуючым пад дудку Мінкульта, а заўтра аб сваім болі. Але заўтра вас не пакажуць", - напісала Сянькова.

Рэтраспектыва напружання

Міністр культуры Юрый Бондар выказаўся пра сітуацыю ў беларускім кінематографе ў лютым гэтага года і адзначыў, што вакол яго склаўся нездаровы інфармацыйны фон. Міністра не задаволіла, што "моду ў айчынным кінематографе дыктуюць не прадзюсары і кінакрытыкі, а заўсёднікі сацыяльных сетак".

"У грамадстве сфармавана няправільнае ўяўленне аб сучасным беларускім кіно: чарнуха, знятая за тры капейкі на лічбавую камеру. Пры гэтым адбываецца нахабнае, адкрытае прыніжэнне кінастудыі "Беларусьфільм". Усё гэта інфармацыйнае самавольства адбываецца пры маўклівым папушчальніцтве кінасуполкі і СМІ", - сказаў Бондар і адзначыў, што такой сітуацыі паспрыяў і кінафестываль "Лістапад".

Тады ж міністр анансаваў свой намер змяніць падыход да фарміравання праграмы фестывалю. Карыстальнікі сацыяльных сетак, сярод якіх і рэжысёры, і кіназнаўцы, такой сітуацыяй засталіся незадаволеныя.

Як бы ні развіваліся падзеі вакол фестывалю, нагадваем, што ў гэтым годзе ён стартуе ўжо дваццаць пяты раз. "Лістапад" будзе доўжыцца з 2 па 9 лістапада.

У рамках Нацыянальнага конкурсу можна будзе паглядзець сем ігравых фільмаў, столькі ж дакументальных карцін і пяць анімацыйных стужак беларускіх рэжысёраў.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад": самае цікавае (13)
Тэги:
Кіно, Беларусь, "Лістапад"
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы