06:36 14 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.14
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.17
Рэтра-тралейбус

Рэтра-тралейбус верне Гродна ў камсамольскую эпоху

© Sputnik Антон Климко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
6 0 0

У тралейбусе-музеі, які будзе ездзіць па Гродна, гараджанам раскажуць цікавыя факты пра камсамольскія часы.

ГРОДНА, 26 кас - Sputnik, Іна Грышук. Камсамольскі тралейбус-музей будзе курсіраваць па вуліцах Гародні ў суботу днём, 27 кастрычніка з 12 да 13 гадзін. Незвычайная акцыя прымеркавана да 100-годдзя ВЛКСМ.

Камсамольскі рэтра-тралейбус будзе ездзіць ўсяго толькі гадзіну па Бульвары Ленінскага Камсамола ад прыпынку каля медыцынскага ўніверсітэта да кальцавой развязкі на Фартах і назад. Як паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай працы Гродзенскага гарвыканкама, падчас паездкі ў рэтра-тралейбусе жыхары горада змогуць акунуцца ў камсамольскую эпоху і паглядзець тэматычную экспазіцыю, а экскурсаводы раскажуць цікавыя факты пра камсамольскія часы.

Рэтра-тралейбус будзе адным з тэматычных мерапрыемстваў, якія прымеркаваны да 100-годдзя з дня ўтварэння Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага саюза моладзі (УЛКСМ), які ў свой час лічыўся самай масавай маладзёжнай арганізацыяй у свеце.

Да гэтай даты 27 кастрычніка ў Гродна высадзяць кляновыя прысады на Бульвары Ленінскага Камсамола, а ў медыцынскім універсітэце пройдзе ўрачысты канцэрт, тэматычная фотавыстава, будзе працаваць інтэрактыўная фотазона.

Тэги:
Грамадскі транспарт, Гродна
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы