Прызначаны новы дырэктар фестывалю "Славянскі базар у Віцебску"

© Photo : ГУ "Центр культуры "Витебск"Новы кіраўнік "Славянскага базару ў Віцебску" Глеб Лапіцкі
Новы кіраўнік Славянскага базару ў Віцебску Глеб Лапіцкі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраваць цэнтрам культуры "Віцебск" і галоўным фестывалем горада будзе Глеб Лапіцкі.

МІНСК, 1 ліс - Sputnik. Генеральным дырэктарам ДУ "Цэнтр культуры "Віцебск" і кіраўніком фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" прызначаны Глеб Лапіцкі, паведамілі ў чацвер у арганізацыі.

Аляксандр Сідарэнка - Sputnik Беларусь
Сідарэнка пакідае пасаду дырэктара "Славянскага базару"

Інфармацыя аб сыходзе папярэдняга кіраўніка фестывалю Аляксандра Сідарэнкі з'явілася яшчэ ў канцы верасня, аднак доўгі час афіцыйна не пацвярджалася. Імя ягонага пераемніка стала вядома толькі 1 лістапада.

Так, з чацвярга гендырэктарам ГУ "Цэнтр культуры "Віцебск" і кіраўніком "Славянскага базару ў Віцебску" прызначаны Глеб Лапіцкі. Калектыву яго прадставіла начальнік аддзела культуры Віцебскага гарвыканкама Наталля Шыёнак.

Лапіцкаму 30 гадоў, ён скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Зараз ён навучаецца ў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце.

З 2015 года Лапіцкі ўзначальваў галоўнае ўпраўленне па культуры і грамадскай рабоце апарату Савета Федэрацыі прафсаюзаў рэспублікі.

Фестываль "Славянскі базар" у апошні час падвяргаўся крытыцы з боку журналістаў. У прыватнасці, музычны крытык Сяргей Саседаў адзначаў, што музычны форум фармалізуецца.

Сідарэнка кіраваў працай фестывалю з 2013 года.

Стужка навiн
0