Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей "Лістапада" з адкрыццём фестывалю

© Sputnik / Елена ВасильеваАдкрыццё кінафестывалю "Лістапад"
Адкрыццё кінафестывалю Лістапад - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паводле слоў прэзідэнта Беларусі, паведічэнне колькасці ўдзельнікаў кінафестывалю сведчыць аб яго аўтарытэце сярод кінематаграфістаў і гледачоў.

МІНСК, 2 ліс - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў кінафестывалю "Лістапад" з яго адкрыццём, пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Адкрыццё кінафестываля Лістапад, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Не толькі "Хрусталь": што яшчэ глядзець на фестывалі "Лістапад"

Кіраўнік Беларусі адзначыў, што кінафестываль мае важную асветніцкую ролю на працягу 25 гадоў і дае магчымасць гледачам убачыць цікавыя, якасныя і глыбокія па сваім змесце фільмы.

"Колькасць удзельнікаў фэсту, якая павялічваецца кожны год - нагляднае пацверджанне яго аўтарытэту сярод прафесіяналаў і аматараў кінамастацтва", - падкрэсліў Лукашэнка.

Акрамя таго, прэзідэнт адзначыў, што атмасфера на кінафоруме заўсёды радуе адчуваннем творчай свабоды, пастаяннага духоўнага пошуку і сумленнага спаборніцтва.

"Перакананы, што цяперашні "Лістапад" парадуе нас шырокай панарамай сучаснага кінематографа, падорыць гучныя прэм'еры і яркія сустрэчы з выдатнымі майстрамі і ўзыходзячымі зоркамі сусветнага экрана, стане сапраўдным святам для тых, хто стварае, глядзіць і любіць кіно", - заявіў беларускі лідар.

Лукашэнка таксама пажадаў усім удзельнікам і гасцям кінафестывалю добрага настрою, яркіх уражанняў, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

У гэтым годзе міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе ў Мінску з 2 па 9 лістапада. Гэта 25-ы па ліку форум кінематаграфістаў і аматараў кінамастацтва. Кожны год фестываль наведваюць каля 40 тысяч гледачоў і 100 прадстаўнікоў кінематаграфічнага мастацтва з усяго свету.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0