07:22 14 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.14
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.17
Іван Ургант

"Славянскі базар" адказаў "Вячэрняму Урганту"

© Sputnik / Александр Вильф
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
16 0 0

Адказ гумарыстычнай перадачы з'явіўся ў афіцыйнай групе "Славянскага базару" ў сацсетках і падпісаны дырэкцыяй фестывалю.

Нагодай для рэакцыі паслужыла прапанова ў эфіры праграмы "Вячэрні Ургант" запрасіць на "Славянскі базар" паўднёвакарэйскую групу BTS, якую Ургант агучыў падчас відэазванка ў Гомель.

У рубрыцы "Тэле S.O.S" Іван Ургант прачытаў ліст ад Кацярыны з Гомеля, у якім дзяўчына жалілася, што маці не пускае яе ў Карэю на канцэрт любімага гурта. Патэлефанаваўшы ў Гомель і даведаўшыся ад маці, што Кацярыне яшчэ няма 18 гадоў, вядучы прапанаваў запрасіць карэйскую групу ў Віцебск на міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар".

"Мы даўно здагадваліся, што вы марыце пабываць на "Славянскім базары ў Віцебску". А пасля ўчорашняга выпуску - у гэтым проста ўпэўнены! Пакуль на фестывалі творчасць карэйскіх музыкаў прадстаўлена вельмі сціпла. Але мы прыкладзем усе намаганні, каб працягнуць працу ў гэтым кірунку", - адказалі ў афіцыйнай групе фестывалю Урганту.

І, карыстаючыся выпадкам, запрасілі яго ў якасці госця на фестываль у 2019 годзе, паказаўшы, што "пара квіткоў на лепшыя месцы" заўсёды чакаюць знакамітасць.

Таксама ў дырэкцыі фестывалю дадалі, што калі ў Івана Урганта не атрымаецца прыехаць, то ён зможа дэлегаваць каманду "Хуткія лісы" на чале з Алай Міхеевай. Яны змогуць "акунуцца ў непаўторную атмасферу свята яшчэ ў "фестывальным цягніку", пра які "дагэтуль ходзяць легенды".

Падпісаны зварот дырэкцыяй фестывалю, які Ургант ужо "двойчы ўзгадваў у сваіх выпусках".

Тэги:
Іван Ургант, Славянскі базар
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы