02:37 16 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Спектакль Шклянка вады

Спектакль "Шклянка вады" маскоўскага тэатра ўпершыню пакажуць у Мінску

© Photo : пресс-служба Московского театра "Эрмитаж"
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
4 0 0

Прадстаўленне ў двух дзеяннях створана па матывах п'есы Эжэна Скрыба, у аснове сюжэту - палацавыя таямніцы, інтрыгі, перавароты.

МІНСК, 4 ліс - Sputnik. Спектакль "Шклянка вады" ў выкананні артыстаў маскоўскага тэатра "Эрмітаж" упершыню пакажуць у Мінску, паведамілі Sputnik арганізатары.

Прадстаўленне ў двух дзеяннях створана па матывах п'есы Эжэна Скрыба. Рэжысёрам выступіў Міхаіл Лявіцін.

Пастаноўка разгортваецца ў Сэнт-Джеймскім палацы Лондана ў пачатку XVIII стагоддзя.

"Палацавыя таямніцы, інтрыгі, перавароты. Знакамітая п'еса Эжэна Скрыба - ланцужок хадоў вялікай шахматнай партыі, што вядзецца пры двары, а хады - тонкі разлік або вясёлая недарэчнасць, фантастычны збег абставінаў або шчырая любоў", - так апісваюць спектакль арганізатары.

Убачыць пастаноўку можна 30 лістапада ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя М. Горкага. Кошт квітка - ад 20 да 55 рублёў. Працягласць - 2 гадзіны 15 хвілін з адным антрактам, узроставае абмежаванне - 16+.

Гастролі маскоўскага драматычнага тэатра "Эрмітаж" у Мінску працягнуцца з 30 лістапада па 2 снежня. Акцёры з поспехам гастралююць у Расіі і за мяжой: пабывалі ў ЗША, Канадзе, Галандыі, Ізраілі, Францыі, Італіі, Калумбіі, Бразіліі і не толькі.

Тэги:
спектакль, Тэатр
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы