Я падумаю пра гэта заўтра: лепшыя цытаты Маргарэт Мітчэл

© Sputnik / Инна ГришукРэканструктары часоў Грамадзянскай вайны ў ЗША
Рэканструктары часоў Грамадзянскай вайны ў ЗША - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Стваральніца "Знесеных ветрам" нарадзілася 119 гадоў таму ў ЗША: чытайце на Sputnik лепшыя цытаты герояў рамана.

Маргарэт Мітчэл, аўтар культавага раману "Знесеныя ветрам", нарадзілася 8 лістапада ў Атланце, штат Джорджыя. Яе дзяцінства прайшло сярод ветэранаў Грамадзянскай вайны, частка расказаў якіх лягла ў аснову кнігі. Працавала журналісткай, пакуль траўма нагі не прымусіла яе пакінуць працу і ўзяцца за раман свайго жыцця.

Першапачатковая назва кнігі была "Заўтра – новы дзень": адразу ўспамінаецца фраза, якую гаворыць галоўная гераіня рамана Скарлет: "Я падумаю пра гэта заўтра". Над кнігай Мітчэл працавала на працягу 10 гадоў. Раман выйшаў у 1936 годзе, а ў 1937 атрымаў Пулітцэраўскую прэмію. Экранізаваная кніга была ў 1939 годзе.

Раман "Знесеныя ветрам" вытрымаў больш за 70 выданняў толькі ў ЗША, ён перакладзены на 37 моваў свету. Фільм па матывах кнігі атрымаў 10 "оскараў".

Чытайце таксама: 

У дзень нараджэння пісьменніцы Sputnik сабраў для вас лепшыя цытаты герояў яе рамана.

Стужка навiн
0