Слава Сэ сабраў аншлаг у Мінску: "Адчуваю сябе беларускім пісьменнікам!"

© SputnikЛатвійскі пісьменнік Слава Сэ ў Мінску
Латвійскі пісьменнік Слава Сэ ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Вядомы латвійскі пісьменнік Слава Сэ распавёў у эксклюзіўным інтэрв'ю Sputnik пра строгую маму, мінчан, якія чытаюць, блогінг і працу сантэхнікам.

Пісьменнік з Рыгі Вячаслаў Салдаценка сабраў аншлаг на аўтограф-сесіі ў Мінску, дзе падзяліўся зместам будучых кніг, паскардзіўся на Facebook і распавёў пра беларускую гасціннасць.

"Калі вы хочаце стаць пісьменнікам, то вам трэба, каб у вас была строгая мама. Мая мама нарадзілася ў вайну, з пяці гадоў пасьвіла кароў з папліскаю. І з дапамогай гэтага дубца зрабіла мяне тым, хто я ёсць. Яна любіла Аляксея Талстога і дзесьці вычытала, што ў дзяцінстве яго кожны дзень прымушалі пісаць сачыненні. Гэты ж прыём быў выпрабаваны на мне. А я не хацеў быць Аляксеем Талстым - ён быў лысым і ў акулярах. Я хацеў "Волгу". Але, як бачыце, выбару у мяне асабліва не было", - узяўшы са стала акуляры і бліснуўшы лысінай, рыжскі пісьменнік пачаў сустрэчу з прыхільнікамі.

Падлілі рыжскага бальзаму на душу

Людзей сабралася вельмі шмат. Цэлы магазін. Такой канцэнтрацыі людзей, якія сціскаюць папяровыя кнігі ў руках, не чакалі ні арганізатары, ні сам аўтар.

"Вы са мной размаўляеце? Ага, і што вы мне там кажаце?" - раптам пачуў голас у натоўпе аўтар.

"Я вас кахаю!" - крыкнула адна дама.

"А, ну ўсё, на гэтым можна заканчваць", - засмяяўся Слава Сэ, але працягнуў распавядаць некалькі гісторый.

© SputnikУ Мінску Вячаслаў Салдаценка прэзентаваў новы раман "Калі патоне чарапаха"
Слава Сэ сабраў аншлаг у Мінску: Адчуваю сябе беларускім пісьменнікам! - Sputnik Беларусь
У Мінску Вячаслаў Салдаценка прэзентаваў новы раман "Калі патоне чарапаха"

Узяўшыся падпісваць прынесеныя гараджанамі кнігі, ён устаў з-за стала толькі праз дзве гадзіны - калі пакінуў пажаданне ў апошняй копіі сваёй новай працы "Калі патоне чарапаха". Аказалася, апошнюю падпісаную кнігу мінчане літаральна дваццаць хвілін таму знайшлі на станцыі метро "Кастрычніцкая", бо ў іншых кніжных, што ўжо казаць пра краму, якая рабіла прэзентацыю, яе раскупілі!

Адна дзяўчына адважыліся даць на подпіс томік Чарльза Букоўскі. Вячаслаў з задавальненнем падпісаў яго для цудоўнай дамы. Што ж з яе ўзяць - яна выліты персанаж з кніг Салдаценкі.

Скралі ручку паміж Мінскам і Рыгай

Ужо пасля ўсіх цырымоній фатаграфавання сам аўтар прызнаўся, што такога наплыву людзей не чакаў.

"Я думаў, будзе чалавек 20-30. У мінулы раз быў з прэзентацыяй кнігі ў Мінску гадоў пяць таму. Памятаю, мне тады падарылі выдатную ручку, якую потым скралі падчас аўтограф-сесіі ў Калінінградзе. Гэта быў галоўны смутак года. Цяпер у маёй памяці Мінск назаўжды застаецца як горад, які дорыць ручкі, а Калінінград - як той, дзе іх крадуць", - засмяяўся Слава.

© SputnikПадпісаць новую кнігу латвійскага пісьменніка Славы Сэ (псеўданім Вячаслава Салдаценка) прыйшлі сотні мінчан
Слава Сэ сабраў аншлаг у Мінску: Адчуваю сябе беларускім пісьменнікам! - Sputnik Беларусь
Падпісаць новую кнігу латвійскага пісьменніка Славы Сэ (псеўданім Вячаслава Салдаценка) прыйшлі сотні мінчан

Па прызнанні пісьменніка, у Маскве на сустрэчу з ім прыходзіць таксама шмат людзей, але ў беларускай сталіцы, паводле яго адчування, больш тых, хто чытае. Таму Мінск для яго вылучаецца, і ён у такой сітуацыі адчувае сябе беларускім пісьменнікам. У Рызе на творчыя сустрэчы Славы Сэ збіраецца чалавек 100. Па словах аўтара, справа не столькі ў мове напісання, колькі ў валоданні інтэрнэтам. Вось беларусы, мабыць, больш актыўна сядзяць у сетцы.

Запіскі ў нежывы часопіс

Рыжскі сантэхнік і пісьменнік, які пачынаў з нататак у "Жывым Часопісе", хутка набыў славу дзякуючы сваім простым і немудрагелістым, на першы погляд, гісторыям. Вось і цяпер Вячаслаў не хавае, што дублюе свае апавяданні адразу ў некалькі крыніц. І калі з "Жывым Чысопісам" ёсць праблемы падзення праглядаў, то сітуацыя з Facebook цалкам прымальная. Гэта значыць, пакуль яго там не "банілі".

"ЖЧ увогуле памёр, бо калісьці ў мяне было да ста тысяч праглядаў. А зараз я кожным новым постам гарантавана вылажу на першыя месцы ў топе па чытанню, але статыстыка мне дасылае паказчыкі - усяго пяць тысяч. Народ пайшоў з ЖЧ пасля таго, як там зламалі сістэму рэйтынгу і многія топавыя блогеры паўцякалі на Facebook", - наракае аўтар.

© SputnikАўтограф-сесія Славы Сэ ў Мінску
Слава Сэ сабраў аншлаг у Мінску: Адчуваю сябе беларускім пісьменнікам! - Sputnik Беларусь
Аўтограф-сесія Славы Сэ ў Мінску

Пры гэтым Facebook можа знесці аўтарскія пасты, калі ў публікацыі занадта шмат перапостаў. Але Вячаслава гэта не спыняе, тым больш яго апавяданні там актыўна каментуюць, а сам ён лічыць сябе "пухнатым".

"Хтосьці нядаўна спытаў, навошта я так шмат пішу пра сыр. А я як раз у той момант спрабаваў палюбіць сыр, вывучаючы працэс. Заадно пісаў пра метад яго вырабу і ў сваёй кнізе. Палюбіць не ўдалося, але цяпер я ведаю ўсё пра французскіх і італьянскіх кароў", - прызнаўся Sputnik пісьменнік.

Беларускі матыў

Аўтар не выпусціў магчымасці пахваліць і беларускую кухню:

"Мяне ўчора кармілі дзерунамі, потым зноў жа сырам. Гасціннасць у харчовым сэнсе ў вас выключная. Гэта значыць, пакуль госць варушыцца, лічыцца, што ён прыкідваецца".

Аказалася, што Вячаслаў прыязджае ў Беларусь 2-3 разы на год, каб сустракацца з сябрамі. Яго можна сустрэць на мясцовых бардаўскіх фэстах. Напрыклад, пару гадоў таму на такой сустрэчы пад Вілейкай у музыкаў скончылася гарэлка.

"Мясцовы пячнік сказаў, што ўсім міліцыяннерам клаў печкі, і скокнуў на пасажырскае сядзенне, маўляў, паехалі - не бойцеся. Кіроўца пад мухай усё ж такі не справіўся з кіраваннем, машына зляцела ў кювет. Пячнік сказаў, што ўсё цяпер вырашыць, і пайшоў да бліжэйшага пасту ДАІ. А потым хутка вярнуўся і міма нас уцёк у лес са словамі, што гэтаму экіпажу ён печку не клаў", - ці то пра сабе, ці то пра знаёмых распавядае гісторыю Слава Сэ.

© SputnikАўтограф-сесія Славы Сэ ў Мінску
Слава Сэ сабраў аншлаг у Мінску: Адчуваю сябе беларускім пісьменнікам! - Sputnik Беларусь
Аўтограф-сесія Славы Сэ ў Мінску

Кнігай сыты не будзеш

Новы твор Славы Сэ "Калі патоне чарапаха" ў сетцы называюць вельмі смешным, добрым і мудрым. І калі раней аўтар пісаў замалёўкі, зараз у яго атрымаўся сапраўдны раман. Але куды ж дзеўся сантэхнік?

"Я спрабаваў адысці ад гісторый пра яго, мне здаецца, ён сябе зжыў, але выдавецтва абяцае за гісторыі пра яго падвойныя авансы. Гэта не замінае майму амплуа, таму выходзяць усё новыя кніжкі", - паціскае плячыма аўтар.

У Мінску не хапіла кніг для аўтограф-сесіі Славы Сэ - Sputnik Беларусь
Відэа
У Мінску не хапіла кніг для аўтограф-сесіі Славы Сэ

Дарэчы, Вячаслаў Салдаценка ўсё яшчэ працуе сантэхнікам у Рызе. Прафесія яму падабаецца, для яго гэта фітнэс, а яшчэ і грошы плацяць.

"На самой справе, складана зарабляць, прадаючы кнігі. Рубель упаў у кошце, эканамічныя фокусы. Народ перастаў іх купляць як такія. Дар'я Данцова 10 гадоў таму выдавала тыраж у 250 тысяч асобнікаў, а зараз - 20 тысяч. У Расіі засталося чалавек 5 -10, хто зарабляе толькі на кнігах, астатнія прадаюць сцэнары, чытаюць лекцыі", - кажа ён.

А вось праца сантэхнікам дазваляе Вячаславу адчуваць сябе незалежным і, галоўнае, пісаць, што ён хоча - не пад дыктоўку. Ведае ён і пра "ўцёкі" майстроў у Англію, але прыезду ўкраінскіх і беларускіх спецыялістаў у Латвію не баіцца.

"У нас цяжкія законы, трэба вучыць мову абавязкова, і працадаўца павінен выканаць кучу нарматыўных актаў, каб наняць замежніка. Але, думаю, хутка ўсё зменіцца, таму што цяпер сантэхнікі могуць прыехаць на аварыю і праз... два тыдні. Увесь гэты час вада можа цекчы ў склеп і гэтак далей", - адзначыў пісьменнік.

Вячаслаў у жартоўнай манеры кажа, што і сам не рады ездзіць на выклікі. Бо ў сантэхнікаў ёсць прыкладна тысяча адгаворак, чаму льецца вада. Напрыклад, гэта прыгожа.

Стужка навiн
0