00:23 13 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.20
Стаў вядомы парадак выступленняў на дзіцячым Еўрабачанні 2018

Стаў вядомы парадак выступленняў на дзіцячым "Еўрабачанні 2018"

© Sputnik / Виктор Толочко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Дзіцячае "Еўрабачанне-2018": апошнія навіны шоу (43)
610

Прадстаўнік Беларусі на "дамашнім" конкурсе выйдзе на сцэну пад шчаслівым восьмым нумарам.

МІНСК, 20 ліс - Sputnik. Вызначаны парадак выступленняў краін - удзельніц дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне 2018", перадае карэспандэнт Sputnik.

Дзіцячае "Еўрабачанне 2018" урачыста адкрылі ў Мінску ў панядзелак. Фінал папулярнага тэлешоў адбудзецца ў "Мінск-Арэне" 25 лістапада.

У рамках урачыстай цырымоніі адкрыцця шоў у панядзелак у сталічным НВЦ "БелЭкспа" прайшло лёсаванне ўдзельнікаў. Пасля яго вызначыўся парадак выступленняў краін на сцэне дзіцячага "Еўрабачання" 25 лістапада:

1. Украіна

2. Партугалія

3. Казахстан

4. Албанія

5. Расія

6. Нідэрланды

7. Азербайджан

8. Беларусь

9. Ірландыя

10. Сербія

11. Італія

12. Аўстралія

13. Грузія

14. Ізраіль

15. Францыя

16. Македонія

17. Арменія

18. Уэльс

19. Мальта

20. Польшча

Нагадаем, у дзіцячым "Еўрабачанні" гэтага года ўдзельнічае рэкордная колькасць краін. Сярод "пачаткоўцаў" - Казахстан, які ніколі не ўдзельнічаў ні ў дарослым, ні ў дзіцячым конкурсе, а таксама Уэльс, які раней браў удзел у шоу як частка Вялікабрытаніі.

Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні 2018" прадставіць мінчанін Даніэль Ястрэмскі з песняй "Time".

Перамога на дзіцячым "Еўрабачанні", у адрозненне ад дарослага, не дае краіне-пераможцы права правесці шоу. Трыўмфатара ж конкурсу выбіраюць гэтак жа, як і на дарослым: галасаваннем тэлегледачоў і членаў прафесійнага журы.

Тэмы:
Дзіцячае "Еўрабачанне-2018": апошнія навіны шоу (43)
Тэги:
Мінск, Дзіцячае Еўрабачанне

Галоўныя тэмы