Раксана Венгель з Польшчы перамагла ў дзіцячым "Еўрабачанні-2018"

© Sputnik / Виктор ТолочкоРаксана Венгель з Польшчы перамагла ў дзіцячым "Еўрабачанні-2018"
Раксана Венгель з Польшчы перамагла ў дзіцячым Еўрабачанні-2018 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
За перамогу ў прэстыжным шоу змагаліся прадстаўнікі рэкорднай колькасці краін - 20.

МІНСК, 26 ліс - Sputnik. Пераможцам дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" стала прадстаўніца Польшчы Раксана Венгель, паведамляе Sputnik.

Фінал дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" прайшоў у нядзелю ў Мінску. За перамогу ў шоу змагаліся прадстаўнікі рэкорднага ліку дзяржаў - 20.

Па выніках галасавання тэлегледачоў і членаў прафесійнага журы пераможцай дзіцячага "Еўрабачання-2018" назвала Раксана Венгель (таксама яе прозвішча транслітэруюць як Вегель) з Польшчы. На сцэне конкурсу дзяўчына выканала кампазіцыю Anyone I Want To Be.

Хоць пасля ацэнак журы Польшчы не было ў топ-3, галасоў гледачоў хапіла для таго, каб Раксана Венгель апынулася на першым месцы з 20 удзельнікаў. Таксама высокія месцы занялі прадстаўніцы Аўстраліі і Францыі.

Прадстаўнік Беларусі Даніэль Ястрэмскі заняў па выніках галасавання 11 месца. Апошняе месца заняла Manw з Уэльса.

У адрозненне ад дарослага "Еўрабачання", перамога ў дзіцячым не прадугледжвае права правядзення наступнага шоу ў сваёй краіне.

Стужка навiн
0