Фотафакт: памятны знак Чынгіза Айтматава адкрылі ў Мінску

© Sputnik / Виктор ТолочкоПамятны знак у парку
Памятны знак у парку - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У юбілейны год, калі вядомаму кыргызскаму пісьменніку споўнілася б 90 гадоў, у сталіцы Беларусі ўвекавечылі памяць літаратара.

МІНСК, 26 ліс - Sputnik. Памятны знак пісьменніка Чынгіза Айтматава адкрылі ў Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.

У цырымоніі ў парку імя славутага савецкага і кыргызскага пісьменніка прынялі ўдзел кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Кыргызстана Сяргей Румас і Мухамедкалый Абылгазіеў.

Па словах Румаса, народы дзвюх краін звязваюць агульныя гісторыя і каштоўнасці. "Парк у маляўнічым месцы Мінска стане культавым месцам", - лічыць беларускі прэм'ер.

© Sputnik / Виктор ТолочкоКіраўнікі ўрадаў Беларусі і Кыргызстана Сяргей Румас і Мухамедкалый Абылгазіеў
Фотафакт: памятны знак Чынгіза Айтматава адкрылі ў Мінску - Sputnik Беларусь
Кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Кыргызстана Сяргей Румас і Мухамедкалый Абылгазіеў

У сваю чаргу прэм'ер Кыргызстана падзякаваў беларускаму боку за ўшанаванне памяці Айтматава ў Мінску. Пры гэтым Абылгазіеў выказаў надзею, што "парк, названы ў гонар пісьменніка, стане месцам прыцягнення для творчых людзей".

© Sputnik / Виктор ТолочкоПасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч на адкрыцці памятнага знака
Фотафакт: памятны знак Чынгіза Айтматава адкрылі ў Мінску - Sputnik Беларусь
Пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч на адкрыцці памятнага знака

Урачыстае мерапрыемства наведаў і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Міхаіл Бабіч, ён усклаў кветкі да памятнага знака. Засведчыць даніну павагі таленту Айтматава прыйшлі прадстаўнікі дзяржаўных органаў Беларусі, дыпламатычнага корпуса, а таксама простыя мінчане.

© Sputnik / Виктор ТолочкоПамятны знак выкананы ў лаканічным стылі
Фотафакт: памятны знак Чынгіза Айтматава адкрылі ў Мінску - Sputnik Беларусь
Памятны знак выкананы ў лаканічным стылі

Парку на вуліцы Ванеева прысвоілі імя Чынгіза Айтматава летам 2018 года па рашэнні кіраўніцтва Мінгарвыканкама.

Стужка навiн
0