19:00 14 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Рок-гурт Алиса адзначыць 35-годдзе канцэртам у Мінску

Рок-гурт "Алиса" адзначыць 35-годдзе канцэртам у Мінску

© Photo: Фото предоставлено организаторами 4А-Ивент
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
7 0 0

Будучы канцэрт - свята для ўсіх "алісаманаў": абяцаюць маштабнае шоу, на якім прыхільнікі пачуюць усе самыя любімыя хіты.

МІНСК, 6 сне - Sputnik. Легендарны расійскі рок-гурт "Алиса" выступіць з канцэртам у гонар юбілею ў Мінску, пра гэта паведамілі Sputnik арганізатары мерапрыемства.

У 2018 году вядомы калектыў адсвяткуе 35-годдзе творчай дзейнасці: за гэты час у гурта выйшла дваццаць альбомаў, прайшло мноства канцэртаў у самых розных гарадах.

Па словах арганізатараў, будучы канцэрт - вялікае свята для ўсіх "алісаманаў". Будзе маштабнае шоу, на якім прыхільнікі пачуюць усе самыя любімыя хіты папулярнага рок-гурта.

Канцэрт гурта "Алиса" пройдзе ў сталічным Prime Hall ужо 8 снежня ў 19:00. Квіткі даўно паступілі ў продаж: іх кошт вар'іруецца ад 65 рублёў за танцпляц да 120 за месца на сектары.

Савецкі і расійскі рок-гурт "Алиса" быў утвораны ў 1983 годзе ў Ленінградзе і стаў адным з самых папулярных айчынных рок-гуртоў Расіі і СССР. Лідар і аўтар большасці песень "Алисы" - вакаліст Канстанцін Кінчаў.

Тэги:
Мінск, канцэрт, Рок-гурт

Галоўныя тэмы