17:56 14 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Спявак Макс Корж

Макс Корж і Ціма Беларускіх патрапілі ў вынікі года ад "Яндэкс. Музыка"

© Sputnik / Рамиль Ситдиков
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
5 0 0

"Яндэкс" падвёў вынікі года і даведаўся, якія кампазіцыі часцей за ўсё гучалі з навушнікаў беларусаў.

МІНСК, 6 сне - Sputnik. Музычны сэрвіс "Яндэкс. Музыка" падвёў вынікі адыходзячага года і назваў, якія кампазіцыі беларусы слухалі часцей за ўсё: песні Макса Каржа і Цімы Беларускіх увайшлі ў топ лепшых трэкаў.

Штогод папулярны сэрвіс па праслухоўванні музыкі падводзіць вынікі гэтага года. Пры складанні спісу ўлічваюцца ўсе звесткі аб трэках і альбомах, а таксама колькасць іх праслухоўвання.

Паводле інфармацыі прэс-службы "Яндэкс", беларусы аддаюць сваю перавагу рускамоўным выканаўцам. А вось беларускім выканаўцам 2018 года чакана стаў Макс Корж. І хоць яго кампазіцыю "Пролетарка" мы слухалі часта, яе ўсё ж змог абагнаць "стрэлу" сёлета Ціма Беларускіх са сваімі "Мокрыми кроссами".

У першай жа дзесятцы апынуліся не толькі рускія, але і замежныя выканаўцы. У папулярны рэйтынг увайшлі: Jah Khalib, LOBODA, Монеточка, Imagine Dragons і іншыя.

Першынство ў рэйтынгу заслужылі Dynoro & Gigi D'Agostino з энергічнай кампазіцыяй "In My Mind". На топавай пазіцыі "засвяцілася" спявачка Sia - яна стала лепшай замежнай спявачкай. Ягор Крыд прызнаны рускім выканаўцам года, а "хайповы" Элджей узяў узнагароду як прарыў года.

Тэги:
Музыка, Беларусь

Галоўныя тэмы