15:45 18 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.18
У гэтым годзе Іскуі Абалян адкрывала канцэрт

Песня года Беларусі - артыстаў шмат, грымёрак мала - і гэта добра

© Sputnik / Виктор Толочко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
10 0 0

Група Naviband, Аляксей Глызін і Аляксандр Саладуха - каго толькі не сустрэнеш на запісе "Песні года".

"Усе пакінулі сцэну, запускаем залу!" - запатрабаваў рэжысёр, і музыканты разбегліся па грымёркам. У Палацы Рэспублікі сёння прайшоў канцэрт "Песні года Беларусі 2018".

Для касцюмера Аксаны "Песня года" - далёка не самы складаны праект, у якім прыходзіцца працаваць. Складаней "Міс Беларусь", дзе ўдзельніцам трэба падабраць касцюмы. Тут усё прасцей, артысты прафесіяналы, трэба хіба што дапамагчы адпрасаваць каму-небудзь сукенку або гузікі перашыць, бываюць задачы і паскладаней.

Последние приготовления перед концертом
© Sputnik / Виктор Толочко
Апошняя падрыхтоўка перад канцэртам

А вось артыстам сёння прыйшлося папрацаваць. Пакуль ішоў канцэрт, карэспандэнты Sputnik правялі час за сцэнай разам з артыстамі.

"Выключыць гук, уключыць бляск"

Канцэрт прысвечаны году Малой радзімы. Ксенія з Naviband у байцы "Беларусачка" на рэпетыцыі, блукаючы за кулісамі, самым ненадакучлівым чынам дэманстравала свой патрыятызм. Калі ісці на пах лаку для валасоў, можна прыйсці ў грымёрку.

"Здароў, я чый?" - бадзёра пытаецца вядучы канцэрту Яўген Перлін. Следам прыходзіць Аляксей Хлястоў. А ў Аляксандра Саладухі асабістая грымёрка, але артыст прызнаўся, што яму там не сумна - разам са спеваком яго сын і нявестка.

Если идти на запах лака для волос - можно придти в гримерку. Ведущий Евгений Перлин готовится к концерту.
© Sputnik / Виктор Толочко
Калі ісці на пах лаку для валасоў - можна прыйсьці ў грымёрку. Вядучы Яўген Перлін рыхтуецца да канцэрту.

Саладуха адрэпеціраваў, выступіў на карпаратыве і вярнуўся, бадзёры як заўсёды і як заўсёды заслужаны. На канцэрце ён выступіў з песняй "Дарогамі Беларусі", але не менш за буйныя шоу яму падабаюцца заказныя выступы, якія прыносяць, прызнаў артыст, прыстойныя грошы.

Карэспандэнты Sputnik адцягнулі спевака, калі ён чысціў туфлі і рыхтаваў касцюм, а нашы калегі, калі Саладуха спрабаваў перакусіць, але спявак нікому ў гутарцы не адмовіў.

Александр Солодуха - как всегда бодрый как всегда и как всегда заслуженный
© Sputnik / Виктор Толочко
Аляксандр Саладуха - як заўсёды бадзёры і як заўсёды заслужаны

"Артыстаў шмат, грымёрак мала. Але гэта і добра, што артыстаў шмат", - абмяркоўваюць у калідорах.

І вось Ксюша пераапранулася ў доўгую сукенку, за кулісамі стала ціха, вядучыя папрасілі гледачоў выключыць гук мабільных прылад, уключыць бляск вачэй, і гэтым паэтычным абаротам далі старт канцэрту "Песня года Беларусі 2018".

Самі супрацоўнікі АНТ, якія арганізавалі запіс праграмы, не без гонару распавядалі, што за тыдзень да канцэрту былі прададзеныя амаль усе дзьве тысячы квіткоў.

Сотрудники ОНТ не без гордости рассказывали, что за неделю до концерта были проданы почти все две тысячи билетов
© Sputnik / Виктор Толочко
Самі супрацоўнікі АНТ не без гонару распавядалі, што за тыдзень да канцэрту былі прададзеныя амаль усе дзьве тысячы квіткоў

Кім можна аўтамабіль зараджаць

А як стаміўся кардэбалет! Ледзь забягаючы за кулісы пасля выступу, танцоры кідаліся да вады і віншавалі адзін аднаго з выступам.

А артысты заходзілі ў адмысловы пакой, дзе кантактавалі з журналістамі. У гэтым годзе канцэрт адкрыўся выступленнем Іскуі Абалян. Яна прызналася, што рукі дрыжаць, хоць выступае не ўпершыню.

Аня Шаркунова признавалась в уважении солисту Без билета
© Sputnik / Виктор Толочко
Аня Шаркунова прызнавалася ў павазе салісту "Без білета" і распавяла, што хадзіла на канцэрт гурта ў Лос-Анджэлесе, а сёння праспявалі разам

Шаркунова прызнавалася ў павазе салісту "Без білета" і распавяла, што хадзіла на канцэрт гурта ў Лос-Анджэлесе, а сёння праспявалі разам. Саліст гурта прызнаўся, што дуэт атрымаўся такім гарачым, што аўтамабіль можна зараджаць. Naviband дзякавалі АНТ за тое, што звярнулі ўвагу на групу чатыры гады таму. Хлопцы прызналіся, што з нараджэннем дзіцяці падарожнічаць сталі яшчэ больш, таму што далі сабе ўстаноўку - трэба развівацца. А пакуль бацькі выступаюць, з Мацеем сядзіць бабуля.

Певец Алексей Глызин (слева) посоветовал молодежи идти своим путем расслаблено
© Sputnik / Виктор Толочко
Спявак Аляксей Глызін (злева) параіў моладзі ісці сваім шляхам

А з дыджэем Анатолем сядзіць дзядуля Анатоль Ярмоленка. Разам з ім у грымёрцы - Аляксей Глызін. Першы запэўнівае, што маладому музыканту раскруціцца не так і проста, хоць магчыма і лягчэй, чым калісьці. А Глызін, праспяваўшы любімае многімі "Ты не ангел", параіў моладзі ісці сваім шляхам расслаблена - а ён ведае, як утрымаць гледача.

"А які ў вас райдэр? А на чым вы прыехалі?" - жартавалі журналісты Белтэлерадыёкампаніі, размаўляючы з групай Las vegas. Дзяўчаты смяяліся і распавядалі пра лімузін, прадзюсар таксама пасмейвалася і запэўнівала, маўляў, на тралейбусе.

Группа Las vegas как всегда блистала
© Sputnik / Виктор Толочко
Група Las vegas як заўсёды бліскала

Журналісты з разуменнем ківалі і меркавалі, што музыкі могуць сабе дазволіць талончык даражэй, у кіроўцы. Адным словам, глядач расслабляўся, удзельнікі шоу былі ўзбударажаныя. Але на сцэне выгляду не падавалі.

Глядзіце, як усё было, на фотаздымках Sputnik.

Тэги:
Музыка

Галоўныя тэмы