Пахавальную чашу старажытных германцаў можна ўбачыць у Пінску

© Photo : Пинский городской исполнительный комитетПахавальную чашу старажытных германцаў можна ўбачыць у Пінску
Пахавальную чашу старажытных германцаў можна ўбачыць у Пінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускае Палессе ў пачатку першага тысячагоддзя нашай эры было месцам сутыкнення розных плямёнаў і культур. Адкуль там узяліся плямёны германцаў, разбіраўся Sputnik.

Музей Беларускага Палесся праводзіць выставу аднаго экспаната. У гэты раз ім апынулася пахавальная чаша вельбарскай культуры, якую археолагі суадносяць са старажытным германскім племем готаў.

Унікальны артэфакт быў знойдзены экспедыцыяй мясцовага краязнаўчага музея ў маі 1954 года ў пахаванні на археалагічным помніку Велямічы-1 на Століншчыне. Чым цікавая навукоўцам старажытная чаша, даведаўся карэспандэнт Sputnik Станіслаў Андросік.

Археолаг за працай, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Што апошнім часам знаходзілі беларускія археолагі

"Пахавальная чаша вельбарскай культуры датуецца ІІ-ІV стагоддзямі нашай эры. Старажытныя германцы спецыяльна разбілі яе і паклалі ў магілу свайму супляменнікаў, каб ён мог ёю скарыстацца ў замагільным свеце", - распавёў загадчык аддзела па навукова-асветніцкай працы музея Беларускага Палесся Валерый Кобрынец.

Паводле яго слоў, чаша пакрыта арнаментальным узорам, які суадносіцца з такімі ж артэфактамі вельбарскай і чарняхоўскай культур, знойдзенымі ў іншых месцах. Знаходкі, звязаныя з вельбарскай культурай старажытных германскіх плямёнаў, не рэдкасць для беларускага Палесся.

Цікавыя падрабязнасці паўвекавой даўнасці распавёў Валерый Кобрынец. Аказваецца, экспедыцыя па вывучэнні помнікаў гісторыі ў 1954 годзе праводзілася Палескім краязнаўчым музеем, ёй кіраваў начальнік Палескага атрада славянскай археалагічнай экспедыцыі акадэміі навук СССР Юрый Кухарэнка.

Сучасныя археолагі суадносяць вельбарскую культуру жалезнага веку з германскім племем готаў. Наогул яна датуецца ІІ-V стагоддзямі нашай эры і была распаўсюджаная ў паўночнай Польшчы, Паўднёва-заходняй Беларусі і паўночна-заходняй Украіне.

Даследчык на беразе Нёмана - Sputnik Беларусь
Самы вялікі "човен" паднялі з Нёмана

У гэтым годзе на Палессі экспедыцыя гістарычнага факультэта БДУ зрабіла сенсацыйнае адкрыццё. Аказалася, што радзімай усіх славян цалкам можа быць паўднёвая Беларусь.

Беларускія археолагі знайшлі селішча (вёску - Sputnik) канца II - першай паловы V стагоддзяў нашай эры. Яго насельніцтва адносіцца да кіеўскага культурнага круга - найбольш верагодных продкаў гістарычных славян. Жыхары гэтай вёскі займаліся бронзавым ліццём.

Само паселішча старажытных славян было знішчана, як мяркуецца, готамі, якія як раз і з'яўляюцца носьбітамі вельбарскай культуры.

Выстава ў музеі Беларускага Палесся, на якой можна ўбачыць унікальны артэфакт старажытных германцаў, будзе доўжыцца толькі да 16 снежня.

Стужка навiн
0