"Аперацыя адукацыя!": Лявон Вольскі прэзентаваў сінгл з новага альбома

© Photo : Андрэй Давыдчык Лявон Вольскі
Лявон Вольскі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Музыка пісаў песню не толькі як былы вучань і бацька, але і як дыпламаваны настаўнік чарчэння і малявання.

МІНСК, 18 сне - Sputnik. Беларускі музыка Лявон Вольскі прадставіў другі кліп з будучага дыска "Гравітацыя" на песню "Аперацыя адукацыя".

Прэзентацыя новага альбома запланаваная на 2 сакавіка будучага года. Зараз ідзе краудфандынгавая кампанія па зборы сродкаў, сабрана ўжо 75% ад неабходнай сумы.

Рэжысёр атмасфернага відэа – Серж Аўсянік. Дарэчы, Лявон пісаў песню не толькі як былы вучань і бацька, але і як дыпламаваны настаўнік чарчэння і малявання.

"Натуральна, што хібы адукацыі ёсць усюды, але адна сітуацыя ў Фінляндыі і зусім іншая – у Беларусі. Памятаю, як у час педпрактыкі працаваў у адной са школ Мінска. Па-першае, нават настаўнікам нельга было хадзіць з доўгімі валасамі: даводзілася хаваць іх пад каўнер і завязвацца шалікам. Па-другое, было вельмі дзіўна, наколькі шаблоннае мысленне навязвалася дзецям. Напрыклад, я даваў творчае заданне – намаляваць жывёлу. У выніку нехта першы маляваў сабачаня, а астатнія проста паўтаралі. Мне здаецца, што за 35 гадоў змяніліся дробязі, а сутнасць, на жаль, засталася тая самая", - падзяліўся ўспамінамі Лявон Вольскі.

Першы сінгл з новага альбома – "Зніклыя людзі" – быў прадстаўлены ў лістападзе.

Стужка навiн
0