МІНСК, 5 сту — Sputnik. Еўфрасіння Полацкая, адна з самых цікавых і шанаваных асоб у беларуская гісторыі, нарадзілася амаль тысячу год таму. Даследчыкі не ведаюць дакладный даты нараджэння святой, але некаторыя лічаць, што гэта 5 студзеня 1104 года.
Прадслава, як назвалі бацькі будучую заступніцу беларускіх зямель, паходзіла з сям'і полацкіх князёў, але замест пажаданага дынастычнага шлюбу абрала манаскі лад жыцця. З самага ранняга дзяцінства яе вылучала сярод іншых любоў да кнігі і мастацтваў.
Пострыг Прадслава прыняла тайна ад бацькоў, баючыся іх гневу, але неўзабаве яны смірыліся з яе выбарам. Ігуменняю Полацкага манастыра была яе родная цётка. Дзяўчына там атрымала і новае імя — Еўфрасіння. У старажытнагрэчаскай міфалогіі слова "эўфрасіна" азначае "радасць".
Еўфрасінні Полацкай было адведзена лёсам пакінуць значны след у беларускай гісторыі. Яна не толькі перапісвала кнігі і будавала храмы, але і застаеца стваральніцай самай легендарный беларускай святыні — крыжа Еўфрасінні Полацкай, які напаткаў складаны лёс, як бадай і ўсю нашу Айчыну.
Напрыканцы свайго жыцця Еўфрасіння выправілася ў паломніцтва ў Святую Зямлю, дзе праз некаторы час неўзабаве памерла і была пахавана ў Іерусаліме.
Пасля захопу Іерусаліму мусульманамі труна з мошчамі полацкай княгіні была перанесены ў Кіева-Пячорскую лаўру. Доўгі час Еўфрасінню шанавалі як святую на мясцовым узроўні. Былі спробы кананізацыі ў 16 стагоддзі, але афіцыйна яна стала святой у 1893 годзе. Дазвол на перанос мошчаў ў Полацк быў выдадзены імператарам Мілаем ІІ і ў 1910 годзе з вялікімі ўрачыстасцямі рака з мошчамі святой вярнулася на родныя землі.
Цікавыя факты пра Еўфрасінню Полацкую:
- Была прамой нашчадніцай Рагнеды і ўнучкай Усяслава Чарадзея.
- Па некаторых звестках, Еўфрасіння Полацкая ўласнаручна напісала Полацкае евангелле, якое, на жаль, не дайшло да нашага часу.
- Еўфрасіння стала першай жанчынай, якая заснавала манастыр, збудавала храм, для якога замовіла сусветна вядомы ўзвіжальны крыж, атрымала цудатворны абраз Божай Маці, напісаны евангелістам Лукой.
- Нябесная абаронца і апякунка Беларусі Еўфрасіння Полацкая стала першай усходнеславянскай жанчынай, якую кананізавала праваслаўная царква, і адзінай святой, якую прызнаюць усе хрысціянскія канфесіі.
- Пры жыцці святой Спаса-Прэабражэнскі храм быў распісаны фрэскамі, якія ў поўным аб'ёме захаваліся да нашых дзён. Ансамбль фрэсак прадстаўляе абсалютна ўнікальную з'яву ў культурнай спадчыне Русі. Па паўнаце захаванасці першапачатковага стану Спаскую царкву можна параўнаць толькі з ансамблямі Кіеўскай Сафіі і сабора Мірожскага манастыра ў Пскове.
Чытайце таксама:
- У Лаўрышаўскі манастыр людзі прыязджаюць за цішынёй і адзінотай
- Каменныя крыжы эпохі Войшалка знайшлі пад Наваградкам
- Парэшткі сына Усяслава Чарадзея могуць знаходзіцца ў Полацку
- У Севастопальскім парку хочуць пабудаваць стараверскую царкву