11:51 18 чэрвеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.31
  • 100 RUB3.21
Сцэна Купалаўскага тэатра

"Самая чорная камедыя": спектакль па п’есе МакДонаха пакажуць у Купалаўскім

© Sputnik / Виктор Толочко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1910

Драматурга і рэжысёра оскараноснага фільма "Тры білборды на мяжы Эбінга, Місуры" Марціна МакДонаха называюць "сапраўднай сенсацыяй Еўропы".

МІНСК, 11 сту - Sputnik. Прэм'ера спектакля "Вешальнікі" рэжысёра Віталя Краўчанкі адбудзецца на сцэне Купалаўскага тэатра 15 і 16 студзеня, паведамілі ў тэатры.

Спектакль створаны па матывах п'есы вядомага ірландскага драматурга Марціна МакДонаха, напісанай у 2015 годзе. Акрамя шэрагу п’ес, на якго рахунку тры поўнаметражныя фільмы - "Залегчы на дно ў Бруге", "Сем псіхапатаў" і "Тры білборды на мяжы Эбінга, Місуры". Апошні сабраў некалькі статуэтак на ўручэнні прэміі "ОскарМ у 2018 годзе.

МакДонаха называюць "сапраўднай сенсацыяй Еўропы", "цудам сучаснай сцэны", "галоўным драматургам ХХІ стагоддзя", які стаў першым драматургам з часоў Шэкспіра, чатыры п'есы якога адначасова ішлі ў рэпертуары Нацыянальнага Каралеўскага Тэатра ў Лондане.

Марцін МакДонах ужо вядомы Купалаўскаму гледачу: на Малой сцэне некалькі год таму ішоў спектакль "Самотны Захад" у рэжысуры Паўла Харланчука-Южакова.

Беларускі рэжысёр Віталь Краўчанка вядомы публіцы сваімі спектаклямі на розных тэатральных пляцоўках: Сучасны мастацкі тэатр і Альфа-тэатр у Мінску, Магілёўскі абласны драматычны тэатр, Гомельскі гарадскі моладзевы тэатр. З Купалаўскім тэатрам рэжысёр супрацоўнічае ўпершыню.

Дэкарацыі для спектакля стварыў народны мастак Беларусі, галоўны мастак Купалаўскага тэатра Барыс Герлаван.

Сюжэт п'есы разгортваецца ў Лондане ў дзень адмены смяротнага пакарання. Галоўны герой – былы кат Гары – змяняе прафесію і адкрывае мясцовы паб. Журналісты англійскіх выданняў назвалі п'есу "самай чорнай камедыяй жанру".

Чытайце таксама:

Тэги:
Мінск, Купалаўскі тэатр

Галоўныя тэмы