05:18 16 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.36
Спявачка Lexy

Фанацкі хіт-парад: па выніках года ў лідарах Litesound і Lexy

© Sputnik / Марина Серебрякова
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
11310

У нядзелю першаму фанацкаму хіт-параду Беларусі спаўняецца год - і ён з кожным месяцам прыцягвае ўсё больш увагі.

Уласны хіт-парад #BYTOP10 стварылі год таму ў найбуйнейшай супольнасці ва "УКантакце" пра беларускіх артыстаў. Паводле задумы стваральніка групы Мікалая Леффертса, так у выканаўцаў з'явілася больш шанцаў дастукацца да публікі і мабілізаваць сваіх фанатаў.

Праз год пасля запуску чарта ён працягвае развівацца: зараз у галасаваннях за любімых артыстаў прымаюць удзел сотні карыстальнікаў сацсетак, а ў перспектыве мяркуецца нават уручэнне ўласнай "народнай" узнагароды.

Як распавёў Sputnik Леффертс, рэкорд па працягласці знаходжання ў чарце належыць групе Litesound з песняй Give me the rhytm - яны ўтрымліваліся ў хіт-парадзе 35 тыдняў. Свайго роду рэкардсменкай можна назваць і Lexy (Аляксандру Ткач) - яна была ў хіт-парадзе практычна цэлы год з дзвюма песнямі.

Сярод тых, у каго часцей за ўсё былі першыя месцы, апынулася група NONSENS: іх кампазіцыі лідзіравалі па галасаванні 29 тыдняў.

"І, дарэчы, пасля леташняга абсалютнага дамінавання NONSENS трохі памянялі правілы: адна песня ў хіт-парадзе можа атрымаць 10 перамог або прабыць 25 тыдняў. Далей яна аўтаматычна выходзіць з хіт-параду (пры гэтым у будучыні новая песня артыста аўтаматычна ўваходзіць у хіт-парад). Усе ўспрынялі гэтае правіла станоўча, у тым ліку і самі NONSENS", - распавёў стваральнік чарта пра новыя правілы.

Такім чынам, спадзяюцца ўсе, артысты будуць матываваныя на стварэнне новых кампазіцый, а не "сядзець" з адной у хіт-парадзе. Так гэта ці не, пакажа час, аднак у новым годзе чарт працягвае працу, і першай пераможцай 2019 года аказалася спявачка Гюнеш.

Тэги:
Музыка

Галоўныя тэмы