11:51 19 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.10
Рэпетыцыі на сцэне конкурсу Еўрабачанне-2018 у Лісабоне

Беларусь пачынае адкрыты адбор на "Еўрабачанне-2019"

Eurovision /Thomas Hanses
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Конкурс песні "Еўрабачанне 2019" (86)
5810

Пераможцу нацыянальнага адбору вызначаць члены прафесійнага журы - галасаваць яны будуць публічна.

МІНСК, 22 сту - Sputnik. Белтэлерадыёкампанія пачынае нацыянальны адбор на конкурс песні "Еўрабачанне-2019", паведамілі Sputnik у аўторак у прэс-службе медыяхолдынга.

Конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе 14-18 мая ў Тэль-Авіве (Ізраіль). За перамогу ў шоу будуць змагацца прадстаўнікі 42 краін, у тым ліку і Беларусі.

Беларусь абвясціла аб тэрмінах і ўмовах правядзення нацыянальнага адбору адной з апошніх: палажэнне аб конкурсе апублікавалі ў аўторак. Заяўкі ад жадаючых прадставіць краіну на "Еўрабачанні" будуць прымаць да 31 студзеня, аднак адпраўляць іх у гэтым годзе можна будзе прасцей, чым раней - у электронным выглядзе.

Пасля атрымання ўсіх заявак Белтэлерадыёкампанія правядзе праслухоўванні прэтэндэнтаў, з якіх фокус-група абярэ фіналістаў. Фінал адбору на "Еўрабачанне", як і ў папярэднія гады, пройдзе ў форме гала-канцэрта і будзе паказаны ў прамым эфіры. Дата правядзення фіналу яшчэ не вызначана, аднак ён павінен адбыцца да 8 сакавіка.

Што цікава, пераможцу адбору на "Еўрабачанне-2019" ад Беларусі будуць вызначаць толькі члены прафесійнага журы, без уліку меркавання тэлегледачоў. У той жа час галасаваць журы будзе публічна - і зможа абгрунтоўваць свой выбар. Такім чынам, адбор стане больш празрыстым.

Удзельнічаць у адборы на "Еўрабачанне" ад Беларусі, як і ў папярэдні год, могуць грамадзяне любой краіны старэйшыя за 16 гадоў, якія валодаюць аўтарскімі правамі на прапанаваную кампазіцыю. Ад аднаго артыста будзе прымацца толькі адна заяўка.

У 2018 годзе Беларусь на "Еўрабачанні" прадстаўляў украінец Alekseev. Насуперак высокім чаканням, у фінал конкурсу ён не змог выйсці. Усяго за 14 гадоў удзелу ў "Еўрабачанні" прадстаўнікі рэспублікі выходзілі ў фінал пяць разоў, лепшым вынікам да гэтага часу застаецца шостае месца Дзімы Калдуна ў 2007 годзе.

Тэмы:
Конкурс песні "Еўрабачанне 2019" (86)
Тэги:
Беларусь, Еўрабачанне

Галоўныя тэмы