07:56 21 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.22
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Новы будынак "музейнага квартала" адкрыюць у Мінску ў гэтым годзе

© Sputnik / Виктор Толочко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Хутка сотня: Нацыянальны мастацкі музей адзначае юбілей (8)
11010

Наведвальнікі музея змогуць пакаштаваць беларускіх дранікаў і французкіх круасанаў.

МІНСК, 22 сту - Sputnik. Новы будынак доўгачаканага "музейнага квартала" па вуліцы Карла Маркса, 24 плануецца адкрыць для наведвальнікаў ужо ў гэтым годзе, паведаміў на прэс-канферэнцыі дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў.

"Знешні выгляд будынка застаўся тым жа. Унутры мы ўсё перарабілі: будзе клімат-кантроль і залы для часовых выстаў. Зараз мы літаральна развальваем асноўную экспазіцыю музея, дэманструючы тут розныя праекты, таму змянілі палітыку і выстаўляем толькі класікаў, правераных часам, і робім свае фондавыя калекцыі", – патлумачыў ён.

Акрамя выставачных залаў, у новым будынку размесціцца вялікі кіёск з сувенірнай прадукцыяй і арт-кафэ, дзе наведвальнікі змогуць пакаштаваць "беларуска-еўрапейскую кухню".

"Гэта наша Арт-кафэ (у будынку па вуліцы Леніна, 20 – Sputnik) прыстасавана толькі для гарбаты, кофе і некалькіх пірожных. А там можна будзе пакаштаваць беларускіх дранікаў. Сала з бульбай і баршчу, канешне, не будзе, але вось будзе беларуска-еўрапейская кухня, каб можна было і французу дранікаў паесці, і з’есці французскі круасан", – дадаў дырэктар.

Уладзімір Пракапцоў распавёў, што "інтэр’еры ў будынку захаваліся, толькі паднялі столі і зрабілі шкляны ліхтар". Патрапіць у будынак можна будзе з двух бакоў – непасрэдна вуліцы Карла Маркса і вуліцы Леніна.

"У гэтым годзе мы плануем завяршыць працу на Карла Маркса, у наступным – на Кірава, а потым таксама зменім фармат і асноўнага будынка. Тут ёсць над чым папрацаваць", - заключыў Пракапцоў.

Тэмы:
Хутка сотня: Нацыянальны мастацкі музей адзначае юбілей (8)
Тэги:
Уладзімір Пракапцоў, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі

Галоўныя тэмы