МІНСК, 1 лют - Sputnik. Фільм беларускай рэжысёркі Варвары Шчука "Перыферыя" атрымаў Гран-пры восьмага міжнароднага фестываля мабільнага кіно velcom Smartfilm, паведамілі арганізатары.
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў напярэдадні прайшла ў беларускай сталіцы.
"Грын-пры фестываля – гэта не проста тое кіно, якое павінна нам падабацца ці не падабацца, гэта тое кіно, якое прымушае нас думаць. Мы абралі даволі супярэчлівую карціну. У ёй ёсць як свае недахопы, так і вялізныя плюсы, але гэта той фільм, які не пакінуў нас абыякавымі, таму што ён звязаны з той рэальнасцю, у якой мы жывём", - патлумачыў адзін з членаў журы фестываля, праграмны дырэктар фестываля "Лістапад" Ігар Сукманаў.
Першае, другое і трэцяе месцы атрымалі фільмы "Дзікая прырода; Лясы падводнага свету", "Санаціна" і "Спакуса" адпаведна. Іх аўтары – англічанін Мэт Бігс, прадстаўнік Ганконга Вонг Хоі і беларус Арцём Бардоўскі.
Лепшым баёпікам па выніках фестывалю стаў егіпецкі фільм "Радыё" рэжысёра Ахмеда Алама, а ў намінацыі "Лепшы сцэнар, заснаваны на рэальных падзеях" пераможцай стаў Фрэнк Бенітаз з Калумбіі з фільмам "Уцекачы".
Лепшыя фільмы на фестывалі ў гэтым годзе выбіралі кінакрытыкі, кінаведы, арганізатары нацыянальнага конкурса "Лістапад" і журналісты.
У мінулым годзе пераможцай стаў беларускі рэжысёр Кірыл Нонг з фільмам "Работнік года".