08:02 16 лютага 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.17
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.25
Сцэна са спектакля Вій. Дакудрама

Гарэлка, ведзьмы і пакаянне: сапраўднага украінскага "Вія" пакажуць у Мінску

© Photo : Черниговский областной академический музыкально-драматический театр имени Шевченко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1210

Аўтары праекта перанеслі герояў Гогаля ў сучасныя падрабяснасці і абставіны.

МІНСК, 4 лют - Sputnik. Спектакль "Вій. Дакудрама" Чэрнігаўскага абласнога акадэмічнага музычна-драматычнага тэатра ўпершыню пакажуць у Беларусі 17 лютага, паведамілі арганізатары.

Адзін з найвыдатнейшых тэатраў Украіны прадставіць сваю пастаноўку на сцэне Палаца культуры прафсаюзаў. Аўтары праекта абяцаюць наведвальнікам камічна-філасофскі настрой, упэўненную акцёрскую гульню і дасціпныя дыялогі.

Рэжысёр Андрэй Бакіраў пакінуў фабулу гогалеўскай, а падрабязнасці і абставіны наблізіў да сучасных рэалій. Падзеі адбываюцца на Палтаўшчыне, куды два французкія студэнты адпраўляюцца да сваёй сяброўкі з сацыяльнай сеткі Фэйсбук.

Андрэй Бакіраў кажа, што гэты спектакль пра пакаянне. З аднаго боку яго мэтай было адлюстраванне гістарычнай спадчыны, а з другога - наданне гледачу надзеі на магчымасць пераадолення існуючых праблем.

Чытайце таксама:

Тэги:
Рэспубліканскі Палац культуры прафсаюзаў, Мінск, Прэм'ера спектакля

Галоўныя тэмы