11:17 16 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.29
  • 100 RUB3.23
Лявон Вольскі

Лявон Вольскі прэзентаваў новы канцэптуальны альбом

© Photo : Андрэй Давыдчык
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
6410

У новым дыску беларускі музыка распавядае поўную гісторыю чалавечага жыцця – ад нараджэння да скону.

МІНСК, 7 лют - Sputnik. Беларускі музыка Лявон Вольскі прэзентаваў сёння альбом "Гравітацыя".

Новы дыск – гэта апошняя частка трылогіі, распачатай дыскамі "Грамадазнаўства" (2014) і "Псіхасаматыка" (2016). Як і папярэднікі, ён быў запісаны ў Вільні з нарвежскім саўндпрадзюсарам Снорэ Бергерудам.

Сродкі на запіс і выданне збіраліся праз краўдфандынг. Новы альбом ужо можна паслухаць на iTunes ды іншых лічбавых пляцоўках.

"Канцэпцыя альбома – гісторыя чалавечага жыцця, ад нараджэння і да скону, з прывязкай да пэўнай тэрыторыі. Спачатку юнацкі максімалізм, мары, летуценні, першае каханне, мары, а потым пачынаецца пераход у дарослы час, калі шмат што не спраўдзілася ды яшчэ сістэма ўрываецца ў тваё жыццё і бязбожна яго рэдагуе. А потым ужо сталасць, калі сыходзяць сябры і людзі вакол, трэба падводзіць вынікі. Шмат у чым невясёлыя", - напісаў Лявон Вольскі ў сваім Facebook.

Канцэртная прэзентацыя альбома адбудзецца 2 сакавіка. У першым аддзяленні прагучыць новы альбом, у другім – лепшыя песні з сольных альбомаў Лявона Вольскага і розных гуртоў з яго удзелам.

Тэги:
Музыка, Лявон Вольскі

Галоўныя тэмы