22:19 12 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.43
  • EUR2.74
  • 100 RUB3.41
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
11520

Міністр культуры ўпэўнены, што арганізацыі сферы культуры не могуць пастаянна выступаць у якасці прасіцеляў з дзяржаўнага бюджэту.

МІНСК, 18 лют - Sputnik. Установы культуры павінны прыкладаць максімум намаганняў, каб зарабляць сваім розумам і таленам, як гэта робіць увесь свет, падкрэсліў падчас калегіі Міністэрства культуры Беларусі кіраўнік ведамства Юрый Бондар.

"Трэба дакладна разумець: мы не маем маральнага права выступаць пастаянна ў якасці прасіцеляў з дзяржаўнага бюджэту", - прыводзіць яго словы БелТА.

Бондар падкрэсліў, што сацыяльнасць сферы прадугледжвае яе сацыяльную адказнасць.

Па афіцыйных дадзеных, на утрыманне і развіццё сферы культуры ў 2018 годзе было выдаткавана 0,41% ВУП, або 483,3 млн бел. рублёў. Тады як ад пазабюджэтнай дзейнасці ўстановы культуры атрымалі 161,2 млн бел. рублёў, што на 9,2% больш у параўнанні з 2017 годам. Самымі даходнымі былі Брэсцкая і Гродзенская вобласці.

Важным момантам дагэтуль застаецца заробак работнікаў сферы культуры. У 2018 годзе ён склаў у сярэднім 570 беларускіх рублёў. У параўнанні з 2017 годам гэта на 16,3% больш.

Пры гэтым узровень заробка ад агульнарэспубліканскага паказчыка складае толькі 60%. У планах міністэрства павялічыць паказчык да 80%. Але, па словах міністра, вырашыць гэтую задачу толькі за кошт пазабюджэтных сродкаў немагчыма.

Тэги:
Міністэрства культуры РБ, Юрый Бондар

Галоўныя тэмы