01:33 20 мая 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.09
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.23
Рэп-выканаўца PLC

Папулярны ўдзельнік шоу "Песні" на ТНТ рэпер PLC вяртаецца ў Мінск

© Photo : предоставлено организатором концерта
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
35 0 0

Напрыканцы мінулага года рэп-выканаўца двойчы бываў з канцэртам у сталіцы, і абодва разы на пляцоўках сабралася максімальная колькасць слухачоў.

МІНСК, 20 лют - Sputnik. Адзін з самых папулярных удзельнікаў праекта "Песні" на ТНТ прыязджае ў Мінск з трэцім па ліку канцэртам, пра гэта паведамілі Sputnik арганізатары.

Вядомы рэп-выканаўца быў адным з самых яркіх удзельнікаў першага сезона тэлешоу. Яму, як сцвярджаюць ініцыятары канцэрту, "рэспектуе не толькі масавая аўдыторыя, крытыкі, але і вялікія артысты жанру, такія як Oxxxymiron або Баста".

Напрыканцы мінулага года ён двойчы быў у Мінску: упершыню падчас тура праекта "Песні" на ТНТ, а праз некалькі тыдняў адбыўся сольны канцэрт выканаўцы. Абодва выступленні прайшлі з аншлагам. У гэты раз PLC вяртаецца ў сталіцу Беларусі з прэзентацыяй новага альбома пад назвай "Чорны сцяг".

"У праграму ўвойдуць як свежыя трэкі з трэцяга альбома PLC, так і ўпадабаныя многім песні, пад якія беларуская публіка ўжо двойчы запальвала ў Мінску", - абяцаюць арганізатары мерапрыемства.

PLC прадставіць свой альбом "Чорны сцяг" 24 мая ў сталічным клубе Rе: Public. Квіткі ўжо з'явіліся ў продажы: на танцпол можна трапіць за 45 рублёў, месца за столікам абыдзецца ў 55, а ў VIP-зоне (дае магчымасць зайсці на канцэртную пляцоўку загадзя, пагутарыць з артыстам, зрабіць фота) - у 65 рублёў.

Тэги:
Музыка, Мінск

Галоўныя тэмы