05:29 22 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.11
Фінал конкурсу Ты супер! у Дзяржаўным Крамлёўскім Палацы

Праект "Ты супер!": планка адбору не зніжалася

© Sputnik / Илья Питалев
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Конкурс НТБ и Sputnik "Ты супер!" (71)
56 0 0

Па словах намесніка галоўнага рэдактара МІА "Россия сегодня" Андрэя Благадыранкі, пры адборы да канкурсантаў прад'яўляюць амаль кваліфікацыйныя патрабаванні.

МІНСК, 23 лют - Sputnik. Прафесійны ўзровень удзельнікаў шоу "Ты супер!" кожны год застаецца высокім, распавёў намеснік галоўнага рэдактара МІА "Россия сегодня" Андрэй Благадыранка.

Трэці сезон міжнароднага вакальнага шоу для дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, стартуе 5 сакавіка на сцэне Дзяржаўнага Крамлёўскага палаца. У рамках маштабнага канцэрту выступяць як пачаткоўцы, так і дзеці з папярэдніх сезонаў, а разам з імі на сцэну выйдуць Ігар Крутой, Ёлка, Стас П'еха, Дыяна Арбеніна, Уладзімір Праснякоў і іншыя зоркі.

"Рэдакцыі Sputnik у краінах блізкага замежжа шукаюць таленты сярод дзяцей-сірот у спецыялізаваных дзіцячых установах. Па вопыце мінулых сезонаў скажу, што многія дзеці ўжо склаліся як артысты", - распавёў Благадыранка.

Паводле яго слоў, пры адборы да канкурсантаў ставяць сур'ёзныя, амаль кваліфікацыйныя патрабаванні, і іх планка ад сезону да сезону не становіцца ніжэй.

"Калі ёсць шанец змяніць чыё-небудзь жыццё да лепшага, то варта скарыстацца гэтай магчымасцю. Асабліва калі справа тычыцца дзяцей, ужо на пачатку жыцця абдзеленых цяплом сямейнага ачага і бацькоўскай ласкай", - лічыць Благадыранка.

Нагадаем, Беларусь у новым сезоне прадставяць тры прыгажуні з розных гарадоў рэспублікі: фіналістка першага сезона Дар'я Чарнова, Вера Ярошык, якая была другой у другім сезоне, і Марыя Хархаль, якая толькі прайшла адборачны тур.

Конкурс "Ты супер!" праводзіцца тэлекампаніяй НТБ і міжнародным інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik пры падтрымцы Міністэрства асветы Расійскай Федэрацыі. За два гады праект дапамог больш чым 170 таленавітым дзецям пачаць прафесійную музычную кар'еру.

Тэмы:
Конкурс НТБ и Sputnik "Ты супер!" (71)
Тэги:
Андрэй Благадыранка, МІА "Россия сегодня", Конкурс "Ты супер!"

Галоўныя тэмы