11:05 20 сакавіка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.39
  • 100 RUB3.28
91-я цырымонія ўручэння прэміі Амерыканскай акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук праходзіць у Лос-Анджэлесе ў тэатры Dolby Theatre

Кінаакадэмія ЗША назвала лепшым фільмам года "Зялёную кнігу"

© REUTERS / MIKE BLAKE
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
19 0 0

Лепшым рэжысёрам прызнаны Альфонса Куарон за фільм "Рома", карціна таксама атрымала залатую статуэтку як лепшы фільм на замежнай мове.

МІНСК, 25 лют - Sputnik. "Оскар" у катэгорыі "лепшая карціна года" атрымаў фільм Пітэра Фарэлі "Зялёная кніга".

91-я цырымонія ўручэння прэміі Амерыканскай акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук праходзіць у Лос-Анджэлесе ў тэатры Dolby Theatre.

© REUTERS / MIKE BLAKE
Алівія Колман атрымала "Оскар" за ролю каралевы Ганны ў фільме "Фаварытка"

Акцёр Рамі Малек атрымаў прэмію "Оскар" у намінацыі "Лепшы акцёр" за ролю ў фільме "Багемская рапсодыя", лепшай актрысай стала Алівія Колман, якая выканала галоўную ролю ў фільме "Фаварытка".

Актер Рами Малек получил премию Оскар в номинации Лучший актер за роль в фильме Богемская рапсодия,
© REUTERS / MIKE BLAKE
Акцёр Рамі Малек атрымаў прэмію "Оскар" у намінацыі "Лепшы акцёр" за ролю ў фільме "Багемская рапсодыя"

Фільмы "Улада", "Чорная пантэра" і "Чалавек на Месяцы" ўдастоены прэмій "Оскар" за відовішчнасць.

Узнагароду кінаакадэміі ЗША "Оскар" за лепшы арыгінальны сцэнар заваявалі сцэнарысты карціны "Зялёная кніга", лепшым адаптаваным сцэнаром прызналі сцэнар фільма "Чорны кланавец".

Альфонсо Куарон завоевал Оскар за режиссуру картины Рома
© REUTERS / MIKE BLAKE
Альфонса Куарон заваяваў "Оскар" за рэжысуру карціны "Рома"

Поўнаметражны анімацыйны фільм "Чалавек-павук: Праз сусветы" заваяваў узнагароду кінаакадэміі ЗША "Оскар" у катэгорыі "лепшы анімацыйны фільм".

Лепшай роляй другога плану стала праца Махершала Алі ў карціне "Зялёная кніга".

Песня Леди Гаги из фильма Звезда родилась Shallow отмечена Оскаром в номинации Лучшая песня
MIKE BLAKE
Песня Лэдзі Гагі з фільма "Зорка нарадзілася" Shallow адзначана "Оскарам" у намінацыі "Лепшая песня"

Карціна пра рок-музыку Фрэдзі Мэрк'юры "Багемская рапсодыя" ўдастоена ўзнагароды кінаакадэміі ЗША "Оскар" за працу з гукам, а песня Лэдзі Гагі з фільма "Зорка нарадзілася" Shallow адзначана "Оскарам" у намінацыі "Лепшая песня".

Тэги:
кінапрэмія "Оскар"

Галоўныя тэмы