13:34 19 сакавіка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.27
Артысты фальклёрнага ансамбля Купалінка

Лукашэнка пра музыку: люблю народную, люблю лірыку

© Sputnik / Андрей Александров
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
14 0 0

Прэзідэнт распавёў пра свае музычныя густы і прызнаўся, што ў яго ў кабінеце стаіць баян.

МІНСК, 1 сак - Sputnik. Аляксандр Лукашэнка аддае перавагу народнай музыцы больш чым класічнай, але сам рэдка бярэ ў рукі баян, пра гэта ён распавёў падчас "Вялікай размовы" з журналістамі ў Мінску.

"Я не вялікі аматар класічнай музыкі і вельмі мала твораў з класікі ўспрымаю нармальна. Але ў мяне з'явіліся такія крытыкі - мой прэс-сакратар і кампазітар, мой малы", - сказаў, усміхаючыся, прэзідэнт аб малодшым сыне Мікалае.

Цяпер сын, паводле слоў Лукашэнкі, вучыць Рахманінава і "некаторыя рэчы яму падабаюцца".

"Наогул люблю лірыку, люблю народную, штосьці больш лёгкае і прыгожае", - пазначыў кіраўнік дзяржавы свае музычныя густы.

Ён падзяліўся, што ў яго ў кабінеце стаіць баян ручной працы, падораны італьянцамі.

"Супер-інструмент, але час сышоў, і я ўжо не магу граць так, як раней, і рэдка бяру яго ў рукі", - прызнаўся Лукашэнка.

Але ён адзначыў, што музыка ў яго доме гучыць і выканаўцам ён задаволены.

"Іншая музыка і выканаўцы іншыя. І вы бачылі яго (Мікалая Лукашэнкі) на сцэне, і ў яго атрымліваецца гэта", - сказаў прэзідэнт.

Sputnik вёў анлайн-трансляцыю "Вялікага размовы" з Аляксандрам Лукашэнкам. Сачыце за абнаўленнямі партала.

Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Беларусь

Галоўныя тэмы