"Мінскія гісторыйкі" Міхаіла Валодзіна ажылі на экране

© Sputnik / Виктор ТолочкоМінская гарадская ратуша
Мінская гарадская ратуша - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мультфільм пра сталіцу распавядае яе невядомую і напаўлегендарную гісторыю.

МІНСК, 6 сак – Sputnik. У сеціве з'явіўся мультфільм пра міфы і гістарычную спадчыну Мінска, ён з'яўляецца працягам праекта "Мінскія гісторыйкі", які ўжо шмат гадоў таму распачаў пісьменнік і блогер Міхаіл Валодзін.

Кніга Міхаіла Валодзіна "Наш стары добры Вавілон. Шпацыр па горадзе ў Мінскіх гісторыйках" убачыла свет ў 2014 годзе, а зараз ажыць гісторыям пра сталіцу на кінастужцы дапамог мастак Глеб Куфцерын.

На сваёй старонцы ў  Facebook Міхаіл Валодзін паведаміў пра выхад мультфільма і паабяцаў абнаўленне сайту "Мінскіх гісторыяк". Зараз аўтар рыхтуе да выдання сваю другую кнігу пра сталіцу, прысвечаную яе яўрэйскаму мінуламу. Sputnik ужо пагутарыў з Міхаілам Валодзіным пра тое, якія гісторыйкі войдуць у яе, і пераказаў дзве: пра праклён равіна, праз які затапляе Нямігу, а таксама пра яўрэйскія могілкі, на якіх зараз пабудаваны стадыён Дынама.

Стужка навiн
0