ЗЕНА прадставіць Беларусь на "Еўрабачанні-2019"

© Sputnik / Виктор ТолочкоСпявачка ЗЕНА (Зіна Купрыяновіч)
Спявачка ЗЕНА (Зіна Купрыяновіч) - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Маладая спявачка з Мінска атрымала ад журы 69 балаў з 70 магчымых. Падтрымлівалі артыстку і ў фанацкіх анлайн-апытаннях.

МІНСК, 8 сак - Sputnik. Беларусь на конкурсе песні "Еўрабачанне-2019" прадставіць спявачка ЗЕНА (Зіна Купрыяновіч), паведамляе Sputnik.

Конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе 14-18 мая ў Тэль-Авіве. За перамогу ў шоу будуць змагацца прадстаўнікі 41 краіны свету.

Нацыянальны адбор на "Еўрабачанне-2019" завяршыўся ў Беларусі ў ноч з чацвярга на пятніцу. Па выніках галасавання членаў прафесійнага журы прадстаўніком рэспублікі на шоу абраная спявачка ЗЕНА. Яна атрымала 69 балаў з 70 магчымых.

На "Еўрабачанне-2019" ЗЕНА паедзе з песняй Like it, напісанай яе прадзюсарам Віктарам Дробышам.

Зена (Зіна Купрыяновіч) нарадзілася і вырасла ў Мінску. Артыстцы ўсяго 16 гадоў, аднак яна ўжо паспела паўдзельнічаць у "Новай Фабрыцы зорак", агучыць Моану ў аднайменным мультфільме Disney і папрацаваць вядучай на дзіцячым "Еўрабачанні-2018".

Беларусь удзельнічае ў "Еўрабачанні" з 2004 года і за ўсе гэтыя гады толькі пяць разоў выходзіла ў фінал шоу. Самым высокім месцам дагэтуль застаецца 6-е ў Дзімы Калдуна ў 2007 годзе.

Стужка навiн
0