08:47 21 сакавіка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.39
  • 100 RUB3.28
Новыя кнігі, архіўнае фота

Прэмію "Дэбют" уручаць 26 сакавіка

© Pexels
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
2210

Журы вызначыць пераможцаў у трох намінацыях - "Пераклад", "Паэзія" і "Проза".

МІНСК, 14 сак - Sputnik. Цырымонія ўручэння літаратурнай прэміі "Дэбют" імя Максіма Багдановіча запланаваная на 26 сакавіка, паведамілі ў беларускім ПЭН-цэнтры.

Сёлета на прэмію прэтэндуюць па тры кнігі ў трох намінацыях.

Паэзія

  • "Наступны прыпынак" Алеся Замкоўскага
  • "Зоў звычаю" Галіны Сіўчанка
  • "Канцылярыі розных спраў" Стася Карпава

Проза

  • "Самурай" Алеся Кіркевіча
  • "Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага" Стэфана Корфа
  • "Крыштальная ноч" Дар’і Трайдэн

Пераклад

  • "Вецер у валасах" (розныя аўтары) Юліі Алейчанка
  • "Лэсь Бэлэй. Ліхія дзевяностыя. Любоў і нянавісць у Ужгарадзе" (з украінскай) Ліды Наліўкі
  • "Рычардас Гавяліс. Віленскі покер" (з літоўскай) Паўліны Вітушчанка

Пераможца ў кожнай намінацыі атрымае ад Фонду "Вяртанне" 4 тысячы беларускіх рублёў. Таксама могуць быць уручаны заахвочвальныя прызы, але гэта адбудзецца толькі, калі журы прыме адпаведнае рашэнне.

Сёлета ў журы ўвайшлі Павел Бераговіч, Леанід Галубовіч, Адам Глобус, Вера Жыбуль (Бурлак), Ганна Кісліцына, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута.

Чытайце таксама:

  • Лаўрэатка прэміі "Дэбют" расказала пра хейтэраў, мову і рэкламу літаратуры
  • Самая маладая беларуская пісьменніца пра папулярнасць, сацсеткі і панк-рок
Тэги:
Беларуская літаратура, Мінск, Прэмія "Дэбют" імя Максіма Багдановіча

Галоўныя тэмы