Міжнародны фестываль "Сусветны Дзень Паэзіі" пройдзе ў Мінску

© PixabayКнігі, архіўнае фота
Кнігі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
21 сакавіка свята паэзіі, заснаванае ЮНЭСКА 20 гадоў таму, пройдзе ў 60 гарадах свету, у беларускай сталіцы лаўрэаты конкурсу выступяць у Доме Масквы.

МІНСК, 15 сак - Sputnik. Міжнародны фестываль "Сусветны Дзень Паэзіі" пройдзе ў Мінску, сталічныя лаўрэаты конкурсу выступяць 21 сакавіка ў канцэртнай зале Дома Масквы, паведамляе Sputnik.

Камяніца-2018 - Sputnik Беларусь
Зямля мая, ты – кніга непрачытана: вершы пра Беларусь

З 21 студзеня па 1 сакавіка рускамоўныя паэты з усяго свету падавалі анлайн-заяўкі для ўдзелу ў фестывалі. Да 15 сакавіка работы ацэньвала журы, сярод членаў якога - вядомыя дзеячы літаратуры і мастацтва Наргіз Закірава, Дзмітрый Вадзенікаў, Васіль К., Святлана Сурганава і лідар гурта "Пілот" Ілля Кнабенгоф.

Мінскія паэты ў гэтым годзе падалі 95 заявак. 10 з іх сталі пераможцамі і трое - лаўрэатамі міжнароднага фестывалю "Сусветны Дзень Паэзіі". Усе яны выступяць 21 сакавіка ў канцэртнай зале Дома Масквы. Акрамя таго, адзін з мінскіх вершаў увайшоў у "Залатую сотню" фестывалю, і яго аўтар паедзе прадстаўляць Мінск на гала-канцэрт у Санкт-Пецярбург, які пройдзе 31 сакавіка.

У фестывалі прыме ўдзел Саюз пісьменнікаў Беларусі, на канцэрце пабываюць вядомыя беларускія дзеячы культуры і артысты. У Доме Масквы ў дзень правядзення фестывалю будзе працаваць інтэрактыўная пляцоўка з выставай-кірмашом кніг сучасных пісьменнікаў, фуд-кортам для гасцей і фотазоной з жывымі скульптурамі.

У 1999 годзе ЮНЭСКА абвясціў 21 сакавіка Сусветным Днём Паэзіі. Да нядаўніх часоў цэнтралізавана гэты дзень адзначалі толькі ў Францыі, а з 2016 года пачалі святкаваць і ў Пецярбургу з падачы вядомай паэткі Стэфаніі Данілавай.

Фестываль "Сусветны Дзень паэзіі" з кожным годам набірае абароты. У дадзены момант у ім бяруць удзел 60 гарадоў з 10 краін свету: Расіі, Украіны, Казахстана, Беларусі, Малдовы, Германіі, Індыі, Польшчы, Чарнагорыі, Сербіі.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0