"Быць жывым і толькі": Генадзь Аўсяннікаў сустрэўся з гледачамі

© Photo : Прэс-служба Купалаўскага тэатраГенадзь Аўсяннікаў на творчай сустрэчы з гледачамі
Генадзь Аўсяннікаў на творчай сустрэчы з гледачамі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На адзін вечар на Камернай сцэне Купалаўскага тэатра сустрэліся адразу ўсе героі, якіх граў таленавіты акцёр.

МІНСК, 27 сак - Sputnik. Народнаму артысту Беларусі і СССР Генадзю Аўсяннікаву ў гэтым годзе споўнілася 84 гады, з якіх 62 акцёр правёў на сцэне Купалаўскага тэатра. Першы раз патрапіў сюды яшчэ студэнтам і застаўся амаль на ўсё жыццё.

У Міжнародны дзень тэатра ён сустрэўся з гледачамі: чытаў вершы, разважаў пра жыццё, даваў парады пра каханне.

© Photo : Прэс-служба Купалаўскага тэатраГеннадий Овсянников на творческой встрече со зрителями
Быць жывым і толькі: Генадзь Аўсяннікаў сустрэўся з гледачамі  - Sputnik Беларусь
Геннадий Овсянников на творческой встрече со зрителями

На адзін вечар на Камернай сцэне Купалаўскага тэатра быццам бы сабраліся ўсе героі, якіх граў за сваё працяглае жыццё Генадзь Аўсяннікаў – ад Цярэшкі Калабка да Глушака. Але акцёр сціпла прызнаецца, што з ўсяго шэрагу сваіх тэатральных роляў сам вылучыў бы каля пяці – самых значных, сярод якіх і суддзя з "Пана Тадэвуша" і Васіль з "Вечара" і той самы мележаўскі Глушак.

Сам пра тое, што часта прыходзілася граць мужыкоў, ён сціпла кажа: "мабыць, гены ў мяне такія".  

Генадзь Аўсяннікаў чытаў вершы і празаічныя ўрыўкі, невялічкія кавалкі тэатральных роляў, жартаваў і ў той жа час быў самім сабой – чалавекам, якому праз многае давялося прайсці ў жыцці .

Як складзецца вечар-імправізацыя да апошняга не ведалі нават арганізатары. Прапанавалі Аўсяннікаву даслаць пытанні, але ён не пагадзіўся: да гледача варта звяртацца шчыра, бо інакш атрымліваецца не тэатр, а "прадстаўленніцтва".

Маладыя купалаўцы ласкава завуць яго "Дзядзя Гена". Нягледзячы на так званае "мужыцкае" амлуа, у свае 84 "галоўны моднік тэатра", вучыць зачароўваць дам і любіць тэатр, а таксама раздае моладзі шчырыя парады.

"Перад спектаклем трэба хвалявацца ўсё жыццё. Калі я не захвалююся, то не захвалюецца і глядач, і не адбудзецца таго самага ўзаемадзеяння. Галоўнае не пераставаць хвалявацца", - тлумачць акцёр і дадае, што не жыць тэатрам немагчыма.

Тэатр у яго думках і разважаннях не толькі ў прафесійнае свята, але менавіта яно – добрая нагода падняць кубачак гарбаты сярод калег і сяброў.

"За што будзе першы тост?", - пытаюцца гледачы.

"Тэатр – гэта мастацтва вечнае, таму, каб ён заўсёды быў жывы", - не хаваецца Народны артыст Беларусі.

Стужка навiн
0