09:07 16 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.19
Нацыянальны Акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета

Літоўскі тэлеканал зняў перадачу пра архітэктуру Мінска

© Sputnik Виктор Толочко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
5720

У выпуске можна ўбачыць Вялікі тэатр оперы і балета, цэнтр Мінска, Дом урада, будынак найстарэйшага ў Беларусі факультэта і Нацыянальную бібліятэку Беларусі.

Перадачу з цыкла "Stop Juosta" пра архітэктуру сталіцы Беларусі зняў літоўскі тэлеканал LRT Plius.

У роліку распавядаецца пра архітэктуру савецкіх часоў і прыкметы міжваеннага мадэрнізму. Пра прыкметныя мінскія будынкі распавядаюць гісторык Томаш Блшачак, архітэктары Анатоль Шабалін і Юрый Таўбкін і дызайнер Наталля Храбрава, а таксама саліст оперы Віктар Скорабагаты і іншыя.

У апісанні цыкла перадач сказана, што канал прапануе не толькі агляд літоўскіх гарадоў, гарадоў гістарычнай архітэктуры мадэрнізма або інтэр'ераў, але і ўласныя гісторыі жыхароў горада.

Працягласць роліка пра Мінск – 26 хвілін, у ім ёсць субтытры на беларускай і літоўскай мовах.

Тэги:
архітэктура, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы