07:33 13 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.21
Ціма Беларускіх можа патрапіць у рэйтынг Forbes

Ціма Беларускіх можа патрапіць у рэйтынг Forbes

© Photo: Instagram / timabelorusskih
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
4310

На думку аўтарытэтнага выдання, на канцэртах беларускі артыст зарабіў не менш за 230 тысяч долараў.

МІНСК, 4 кра - Sputnik. Беларускі спявак Ціма Беларускіх можа патрапіць у рэйтынг расійскага часопіса Forbes, паведамляе Sputnik.

Ціма Беларускіх - адна з галоўных зорак маладога пакалення. Практычна адразу пасля выхаду яго песні "Мокрые кросы" і "Незабудка" сталі хітамі: на YouTube у гэтых ролікаў - дзесяткі мільёнаў праглядаў. Нядаўна Беларускіх выпусціў першы сольны альбом.

Расійская версія часопіса Forbes уключыла Ціму Беларускіх у лік намінантаў у спіс 30 маладых візіянераў да 30 гадоў.

"20-гадовы ўраджэнец Мінска Ціма Беларускіх у год дэбюту пакарыў чарты ўсіх папулярных стрымінгавых сэрвісаў і радыёстанцый Расіі і ўжо зарабіў на канцэртах не менш за 15 млн рублёў", - аргументавалі намінацыю ў часопісе.

У сукупнасці афіцыйныя і фанацкія кліпы на песні Цімы Беларускіх сабралі больш за сто мільёнаў праглядаў. Выступае артыст па ўсёй Расіі, дзякуючы чаму Forbes ацэньвае яго даходы ў "мільёны рублёў" (пакуль што расійскіх).

Адзначае выданне і інтэграцыю Беларускіх з шэрагам брэндаў. Так, для аднаго з кліпаў спонсарам выступіла мінская піцэрыя, а ў новым роліку артыста, які яшчэ не прадстаўлены публіцы, партнёрам выступаем марка прэзерватываў.

Тэги:
Ціма Беларускіх

Галоўныя тэмы