10:26 23 студзеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.42
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
35 0 0

Ужо да лета прыхільнікі культавага серыяла даведаюцца, які з кланаў пераможа ў бітве за Жалезны трон і атрымае магчымасць правіць Вестэросам.

МІНСК, 14 кра - Sputnik. Заключны сезон папулярнага серыяла "Гульня тронаў" выходзіць на экраны 14 красавіка, паведамляе Sputnik.

Першая серыя восьмага сезона сагі выйдзе 14 красавіка на англійскай мове, на рускай з'явіцца праз дзень, а ўжо да лета прыхільнікі культавага серыяла даведаюцца, які з кланаў пераможа ў бітве за Жалезны трон і атрымае магчымасць правіць Вестэросам.

Заключныя серыі восьмага сезона выйдуць на экраны ўжо ў маі 2019 года. Да апошніх дзён тэлеканал НВО, як і аўтар арыгінальнай кніжнай серыі Джордж Марцін, трымалі сюжэт сезона ў строгай таямніцы.

Трэйлер быў абнародаваны больш за месяц таму: 5 сакавіка фанаты ўбачылі, што ў роліку прысутнічаюць усе тыя героі, што засталіся ў жывых, якія рыхтуюцца да апошняй бітвы з войскам мёртвых і яе правадыром - Каралём Ночы.

Нагадаем, у пачатку месяца букмекеры агучылі імёны трох самых верагодных пераможцаў: за два тыдні да прэм'еры апошняга сезона самым верагодным уладальнікам Жалезнага трона букмекеры назвалі Брана Старка, следам за якім з невялікім адрывам ішла яго сястра Санса; замыкалі тройку дзеці Дэенерыс Таргарыен і нашчадкі Джона Сноў.

Тэги:
Гульня тронаў

Галоўныя тэмы