07:50 24 лютага 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.21
  • EUR2.39
  • 100 RUB3.44
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
19940

Выдадзены ў Беларусі раман "Сабакі Эўропы" пісьменнік самастойна пераклаў на рускую мову, і таму кніга можа ўдзельнічаць у расійскай прэміі як арыгінальны твор.

МІНСК, 25 кра - Sputnik. Беларускі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч з раманам "Сабакі Эўропы" увайшоў у лонг-ліст прэстыжнай расійскай прэміі "Вялікая кніга".

Аўтар сам пераклаў тэкст на рускую мову і пасля таго, як кніга была выдадзена ў Беларусі, выйшла ў расійскім выдавецтве "Время".

"Гэта будзе першая спроба падаць кнігу беларускага аўтара на расійскую прэмію "Вялікая кніга". У статуце прэміі ёсць пункт, згодна з якім аўтапераклады лічацца арыгінальнымі творамі", - каментаваў для Sputnik дырэктар выдавецтва "Время" Барыс Пастэрнак.

Раман ужо атрымаў у 2017 годзе беларускую прэмію "Кніга году", у якой пераможцы выбіраюць пісьменнікі.

Акрамя Бахарэвіча ў лонг-ліст прэміі увайшоў шэраг цікавых расійскіх аўтараў - Яўген Вадалазкін, Лінор Гаралік, Віктар Пялевін, Аляксей Сальнікаў, Чулпан Хаматава і Кацярына Гардзеева і іншыя.

Нацыянальная літаратурная прэмія "Вялікая кніга" заснавана ў 2005 годзе "Цэнтрам падтрымкі айчыннай славеснасці". Аўтар, які заняў першае месца, атрымлівае 3 мільёны рублёў, другое - 1,5 мільёна рублёў, трэцяе - 1 мільён рублёў. У 2018 годзе пераможцамі сталі Марыя Сцяпанава, Аляксандр Архангельскі і Дзмітрый Быкаў.

Чытайце таксама:

Тэги:
Пераклад, Расія, Беларусь, Альгерд Бахарэвіч

Галоўныя тэмы