15:39 16 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.23
Беларускі стрыт-арт мастак Міця Післяк

Міця Післяк рыхтуе каллекцыю мерча з выявамі беларусаў

© Sputnik
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
8640

Беларускі стрыт арт-мастак наўмысна адмовіўся ад вышыванкі: у краіне вельмі шмат дрэнных прыкладаў яе выкарыстання.

МІНСК, 26 кра - Sputnik. Беларускі стрыт-атр мастак Міця Післяк рыхтуе адмысловую "беларускую" серыю прынтоў для адзення. Аб гэтым ён паведаміў карэспандэнту Sputnik.

"У мяне даўно было жаданне зрабіць серыю прынтоў на майках і світшотах і пэўным чынам распаўсюдзіць іх па Мінску. Планаваў зрабіць штосьці такое ўжо два гады, прыдумаць гісторыю, звязаную менавіта з Беларуссю", - падзяліўся мастак.

Так будзе выглядаць новы мерч ад Міці Післяка
© Sputnik
Так будуць выглядаць новыя прынты ад Міці Післяка

На стварэнне серыі прынтоў яго натхніла праца над гадзіннікам "Луч " на цырферблаце якога намаляваны "тыповы беларус" – светлавалосы, з блакітнымі вачыма і ружовым тварыкам. Прыкладна такімі ж будуць беларусы і на адзенні – хлопчык, дзяўчынка, мужчына і жанчына.

Так будзе выглядаць новы мерч ад Міці Післяка
© Sputnik
Так будуць выглядаць новыя прынты ад Міці Післяка

"Мне самому веьмі падабаецца, як гэта ўсё атрымалася. Запусціць продаж адзення планую ў бліжэйшы месяц праз краудфандынгавую кампанію. Кожны жадаючы змода зрабіць замову і атрымаць сваю майку ці світшот. Такі варыянт вельмі выгадны для ўсіх", - патлумачыў Міця.

Мастак наўмысна ў сваёй творчасці не выкарыстоўвае такі беларускі сімвал як вышыванка. Па яго словах, зараз вельмі шмат дрэнных прыкладаў выкарыстання гэтых узораў.

"Я вельмі добра стаўлюся да вышыванкі, яна мне падабаецца. Добра, што ў Беларусі ёсць такі адметны момант, але ўзор на майцы павінен быць вышыты, а не надрукаваны. У адваротным выпадку гэта бязглуздзіца", - упэўнены Післяк.

Чытайце таксама:

Тэги:
Мастацтва, Беларусь, Міця Післяк

Галоўныя тэмы