01:03 06 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR2.79
  • 100 RUB3.36
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
4410

Для перасячэння мяжы гасцям Беларусі неабходна прад'явіць пашпарт і квіткі на мерапрыемства.

МІНСК, 30 кра - Sputnik. Замежныя грамадзяне, якія набылі квіткі на "Славянскі базар", могуць прыехаць у Беларусь без візы, пра гэта паведамілі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

"Славянскі базар" пройдзе ў Віцебску з 8 па 17 ліпеня. Для таго, каб перасекчы мяжу, замежным гасцям дастаткова прад'явіць пашпарт і квіток на канцэрт у рамках фестывалю.

"Мы думаем, што "Славянскі базар" - гэта не толькі культурны, але і турыстычны брэнд нашай краіны", - распавёў дырэктар фестываля Глеб Лапіцкі.

Адзначаецца, што сярод самых запатрабаваных квіткоў - на канцэрты адкрыцця і закрыцця фестывалю.

У гэтым годзе арганізатары "Славянскага базару" абяцаюць насычаную культурную праграму з удзелам выканаўцаў з 18 краін. 

Тэги:
Славянскі базар, Віцебск

Галоўныя тэмы