МІНСК, 6 мая - Sputnik. Амерыканскі пісьменнік-фантаст Джордж Марцін анансаваў тры тэлевізійныя праекты, звязаныя з сусветам "Гульні тронаў".
Адзін з самых папулярных тэлесерыялаў сучаснасці - "Гульня тронаў" - набліжаецца да свайго завяршэння. Тым часам, як адзначыў аўтар арыгінальнай сагі Джордж Марцін, працягваецца праца над магчымымі "пераемнікамі" праекта.
Як напісаў у сваім блогу Марцін, на тэлеканале HBO ў распрацоўцы знаходзяцца пяць гіпатэтычных пераемнікаў "Гульні тронаў". "Тры з іх усё яшчэ добра рухаюцца", - дадаў ён.
Па словах Марціна, адзін з такіх праектаў пад працоўнай назвай "Доўгая ноч" будзе здымацца ўжо ў 2019 годзе. Два іншыя праекты пакуль знаходзяцца на стадыі напісання сцэнарыяў.
"Пра што яны? Я не магу сказаць", - шчыра прызнаўся Марцін.
Раней сам Марцін прызнаўся, што не чытаў сцэнар апошняга сезону "Гульні тронаў", які выходзіць цяпер на экраны. Па словах пісьменніка, паміж яго задумкай і серыялам ёсць пэўныя разыходжанні, у тым ліку і ў фінале. Сваю наступную кнігу цыкла - "Вятры зімы" - Марцін піша да гэтага часу, з-за чаго серыял даўно "абагнаў" літаратурную першакрыніцу.