Сёння пачынаецца фестываль "Паўночнае ззянне": што пакажуць

Падпісацца
У гэтым годзе арганізатары абяцаюць насычаную праграму: упершыню пакажуць рэтраперспектыву, анімацыю і сферычнае кіно.

Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін "Паўночнае ззянне" ў гэтым годзе святкуе пяцігадовы юбілей. Арганізатары падрыхтавалі цікавую праграму – 18 стужак і 7 мерапрыемстваў індустрыйнай платформы. Куды пайсці і што паглядзець – чытайце ў аглядзе Sputnik.

Цырымонія адкрыцця, як і ўсе кінапаказы фестываля, пройдзе ў кінатэатры "Мір" 10 мая. У гэты ж дзень госці убачаць беларускую прэм’еру фільма з Грэнландыі "Аноры" – гэта першы грэнландскі поўнаметражны фільм, сцэнарысткай, прадзюсаркай і рэжысёркай якога стала жанчына.

Яшчэ адзін фільм першага дня фестывалю – кранальная гісторыя "Незвычайнае жыццё дзяўчыны па імені Ві".

11 мая запланавана адкрытая лекцыя з акторкай Нукакай Костар-Вальдаў у галерэі "Арт-Беларусь". Яна распавядзе, як выглядае кінавытворчасць у Грэнландыі. У гэты ж дзен латвійская кінарэжысёрка і сцэнарыстка Лайла Пакалніні правядзе трохгадзінны воркшоп. Ён працягнецца 12 мая.

Тры фільмы другога дня фестываля – латвійскі мультфільм "Якаб, Мімі і сабакі, якія размаўляюць", эстонскі фільм "Бяры ці бяжы" і дакументальнае кіно з Даніі "Рэфармістка" пра першую ў Еўропе мячэць, у якой духоўныя лідары – жанчыны.

12 мая гасцей фестывалю на "Беларусьфільме" чакае майстар-клас кінапрадзюсара Іво Фэльта, які паведаміць, як весці оскараўскую кампанію і колькі гэта каштуе.

У гэты дзень пакажуць нарвежскі мультфільм "Вясёлая ферма", ісландска-украінскі фільм "Жанчына абвяшчае вайну" і нарвежскі дакументальны фільм "Куды вяртаецца чалавек".

13 мая пасля прагляду фільма "Вакацыі" пройдзе адкрытая размова на тэму хатняга гвалту і дыскрымінацыі жанчын з дырэктарам Ізабэлай Эклёф і беларускімі актывістамі і спецыялістамі супраць гвалту. У гэты ж дзень госці фестываля змогуць убачыць ісландскі дакументальны фільма "Маленькая Масква".

14 мая акрамя літоўскага дакументальнага фільма "Animus Animalis" і гульнявога шведскага "X і Y" запланаваны канцэрт для фартэпіяна "Насустрач Паўночнаму Ззянню" пад дырыжорствам Вольгі Перагуд.

15 мая у галерэі Арт-Беларусь пройдзе мерапрыемства для маладых дакументалістаў, а ў кінатэатры "Мір" пакажуць дакументальны фільм "Добры тыдзень для дэмакратыі" і гульнявое кіно "Радэа".

16 мая у праграме запланаваны воркшоп аб працы кампаніі з чатырох чалавек у Гетэборгу і іх філасофіі выкарыстання выяваў, а таксама фільмы "Перажыць лета" з Літвы і латвійская камедыя "Новы чалавек".

У апошні дзень фестывалю – 17 мая – акрамя падвядзення вынікаў адбудзецца конкурс постараў беларускіх кінафэстаў, а таксама пакажуць беларуска-украінскі дакументальны фільм "Мая бабуля з Марса" і гульнявое кіно з Фінляндыі "Аўрора".

Фестываль "Паўночнае ззянне" быў упершыню арганізаваны  ў 2015 годзе і працягвае ладзіцца пры падтрымцы Офіса Савета міністраў Паўночнаеўрапейскіх краін у Літве. Штогод тут прадстаўляюць філльмы з Швецыі, Фінляндыі, Нарвегіі, Даніі, Ісландыі, Літвы, Латвіі і Эстоніі.

Стужка навiн
0